Грамадства66

Ціханоўская выказала спачуванні сям'і Дзмітрыя Сарокіна, які раптоўна памёр у Лідскім РАУС

Сёння стала вядома пра смерць 37-гадовага лідскага паэта Дзмітрыя Сарокіна. Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным Дзмітрыя і заклікала распавесці праўду пра яго смерць. 

Дзмітрый Сарокін 

«Сёння з'явілася інфармацыя, што ў РАУС горада Ліды раптоўна памёр Дзмітрый Сарокін. Нам яшчэ невядомыя прычыны таго, чаму Дзмітрый знаходзіўся ў РАУС, але гэта ўжо не першы раз, калі сілавікі затрымліваюць яго.

Інфармацыі аб прычыне смерці 37-гадовага Дзмітрыя пакуль няма. Трагедыя адбылася яшчэ ў чацвер, 1 чэрвеня, а сілавікі па-ранейшаму ўсё хаваюць і спрабуюць «замяць» чарговае самавольства. Таму я прашу ўсіх, хто ведае нейкую інфармацыю пра смерць Змітра, паведаміць яе наўпрост сваякам, у незалежныя СМІ ці праваабаронцам. Мы павінны даведацца праўду.

Я хачу выказаць шчырыя спачуванні родным, блізкім і сябрам Дзмітрыя. Прама зараз мне б вельмі хацелася абняць вас, трымайцеся», — напісала ў тэлеграм-канале Ціханоўская.

Дзмітрый працаваў як дызайнер, маркетолаг, мастак-канструктар, мерчандайзер у розных кампаніях. Ён скончыў Лідскі тэхнічны каледж па спецыяльнасці «тэхнік-механік», а потым вучыўся ў Інстытуце прадпрымальніцтва і парламентарызму на дакументазнаўцу.

Пахаванне прызначана на аўторак.

Каментары6

  • Рэальнасьць
    05.06.2023
    Свет, хопіць спачуванняў ты калі рабіць штось будзеш, а не можаж ды сыйдзі, Прыстойныя людзі выказваюць свае спачуваньні. Што вы робіце для Беларусі? А чаго вы чакаеце ад Сьвятланы Ціханоўскай? Думаеце, яна можа ўзмахнуць чароўнаю палачкаю, каб Лукашэнка зьнік, а Беларусь расквітнела ў імгненьне вока?
  • Помста са зброяй у руках
    05.06.2023
    Свет, хопіць спачуванняў ты калі рабіць штось будзеш, а не можаж ды сыйдзі,

    рот закрый маскавіцкая пачвара 
  • Помста са зброяй у руках
    05.06.2023
    Родныя палітзняволен і забітых, не жуйце соплі, а выязжайце да краіны і далучайцеся да
    Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус
    Полк Кастуся Каліноўскага
    "Пагоня"

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі43

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці2

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць9

У ЗША вызвалілі жанчыну, якая адсядзела 43 гады ні за што2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі43

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →