Здарэнні

Стаў вядомы яшчэ адзін выпадак смерці затрыманага ў РУУС. Ён адбыўся два гады таму

Альянсу расследавальнікаў Беларусі пры дапамозе «Кіберпартызанаў» удалося даведацца яшчэ пра адну смерць, пра якую не паведамляла МУС, піша «Белсат».

Раніцай 8 снежня 2020 года ў АДС Заводскага РУУС Мінска быў знойдзены мёртвым Міхаіл Бокуць 1976 года нараджэння.

Напярэдадні ўвечары яго затрымаў участковы інспектар міліцыі ГАМ № 3 Заводскага РУУС маёр міліцыі Пціцын.

На момант затрымання ў Бокуця не мелася цялесных пашкоджанняў, але праз 11 гадзін і 49 хвілін яго знайшлі мёртвым у будынку РУУС. Брыгада хуткай медычнай дапамогі канстатавала смерць.

Дакумент, перададзены расследавальнікам

Кіраўніцтва ГУУС Мінгарвыканкама прызначала ўнутраную праверку, РАСК па Заводскім раёне Мінска адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу.

Як вынікае са спецданясення начальніка ГУУС Мінгарвыканкама міністру ўнутраных спраў Кубракову, Бокуць быў дастаўлены ў міліцыю, бо яго накіравалі на прымусовае лячэнне ў ЛПП. 

Там таксама пазначана, што Бокуця судзілі па «адміністрацыйках» (артыкулы за ўжыванне алкаголю ў грамадскіх месцах, наўмыснае прычыненне цялеснага пашкоджання і г. д.), але да крымінальнай адказнасці ён ніколі не прыцягваўся. 

Дагэтуль няма ніякай інфармацыі, што стала прычынай смерці Міхаіла Бокуця.

Сёння стала вядома, што на мінулых выхадных у Лідскім РАУС раптоўна памёр 37-гадовы мясцовы паэт, удзельнік фестываляў сучаснага мастацтва Дзмітрый Сарокін.

Найбольш рэзанансным выпадкам смерці беларусаў у аддзелах міліцыі стала гісторыя Змітра Усхопава.

Жыхар Рэчыцы Гомельскай вобласці, 27-гадовы Усхопаў памёр у ноч з 31 снежня 2021 года на 1 студзеня 2022 года. Міліцыянты затрымалі яго на аўтобусным прыпынку, а праз дзве гадзіны ён памёр у шпіталі. Родныя Змітра ўпэўненыя, што яго да смерці збілі ў РАУС. У Следчым камітэце сцвярджалі, што Усхопаву «стала дрэнна» па дарозе ў бальніцу. 

Каментары

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Ілля Шкурын запаліў у чэмпіянаце Польшчы: выйшаў на замену і забіў два галы за 6 хвілін ВІДЭА5

Кватэры, якія знаходзяцца ў працэсе прыватызацыі, могуць зноў стаць дзяржаўнымі. Пры якой умове?

«Уціхамірцеся!» Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай. Але матывы ў яго свае11

Ваенкар заявіў, што расійскія дэсантнікі ў Курскай вобласці апынуліся ў акружэнні3

Расійскі баксёр і дэпутат Валуеў прыехаў у Жабінку і паблытаў Беларусь з Бранскай вобласцю9

«Прэзідэнты ЗША, якія ўплываюць на жыццё беларусаў». Найлепшыя твіты тыдня2

Расійскія чыноўнікі пахвалілі настаўнікаў, якія на загад беларуса надзелі шапачкі з фольгі4

Падтрымайце нас праз Патрэон, каб мы змаглі больш37

Прэзідэнт Фінляндыі: Расійскаму імперыялізму не відаць канца. Трэба быць гатовымі да ўсяго і не панікаваць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

У Данецкай вобласці разбурана дамба Курахаўскага вадасховішча — вада падымаецца

Галоўнае
Усе навіны →