Суд над Янай распачаўся 10 красавіка ў Мінгарсудзе. Дзяўчыну ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі або яе кіраўніцтве». Справу разглядалі ў закрытым рэжыме.

Паводле матэрыялаў следства, «Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту». Таксама паведамляецца, што Яна праходзіць па трох эпізодах, сярод якіх «прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы і кіраўніцтва незаконным фармаваннем».

Асудзіла Яну Таццяна Фалькоўская, піша «Вясна».

Падтрымайце дзяўчыну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
32