Адзін з найлепшых дыджэяў Даніі адмовіўся іграць на Viva Braslav: «Вы ўрываецеся ў іншую краіну, я не павінен быць часткай гэтага»
Дыджэй Марцін Енсэн (Martin Jensen), які не раз станавіўся найлепшым дыджэем Даніі, а ў 2016 годзе трапіў у топ-100 DJ Mag, даведаўшыся, што ў яго запланаваны сэт на фестывалі Viva Braslav у Беларусі, адмовіўся ад удзелу, пра гэта піша дацкае выданне Ekstra Bladet. На публікацыю звярнуў увагу тэлеграм-канал motolkohelp.
Са слоў журналістаў, калі яны спыталі Марціна пра ўдзел у фестывалі ў Беларусі, ён спачатку заявіў, што не ведае, дзе будзе выступаць, бо не ведае свайго гастрольнага календара. Таксама ён сказаў, што нічога не ведае не толькі пра фэст, але і пра Лукашэнку.
Аднак на наступны дзень Енсэн паведаміў журналістам, што звязаўся са сваім кіраўніцтвам і адмяніў выступ у Беларусі, таму што, паводле яго, ігра ў краіне, што ўдзельнічае ў вайне, не адпавядае яго палітычным поглядам.
«Я не збіраюся іграць там, бо не падтрымліваю нічога палітычнага або звязанага з вайной. Музыка павінна быць музыкай. Я разумею, чаму не павінен там іграць. Таму што, калі вы ўрываецеся ў іншую краіну, я не павінен быць часткай гэтага. Таму браніраванне цяпер закрытае і спыненае», — паведаміў Марцін Енсэн.
Каментары