Вячаслаў Адамовіч быў затрыманы 25 мая. Вырак яму стаў вядомы толькі цяпер.
Згодна з пастановай суда, святар абвінавачваўся па двух артыкулах: ч. 2 арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) і ч. 1 арт. 24.23 КаАП (Удзел у масавых мерапрыемствах).
Паводле абвінавачвання, у адной з сацыяльных сетак у ксяндза знайшлі падпіску на «экстрэмісцкія» суполку і старонку, а ў другой — у стужцы знайшлі выяву палотнішча бел-чырвона-белага сцяга з гербам «Пагоня».
Яго справу разглядала суддзя суда Мёрскага раёна Ірына Яскевіч. Святару прызначылі 7 сутак арышту, пра гэта піша «Хрысціянская візія».
Каментары