Грамадства55

Беларуса могуць выслаць з Польшчы за невыкананне правіл каранціну ў 2021 годзе. Як так атрымалася?

У рэдакцыю MOST звярнуўся Сяргей (імя змененае). Польскія ўлады ўнеслі яго ў спіс непажаданых за невыкананне ў 2021 годзе каранціну праз кавід. Такое рашэнне было прынятае, хоць мужчына раней заплаціў штраф.

Сяргей прыехаў у Польшчу, каб працаваць кіроўцам-міжнароднікам. Мужчына прыляцеў у краіну ў пачатку 2021 года. Супрацоўнік аэрапорта спытаў пра каранцін, і калега, з якім Сяргей прыбыў, сказаў, што для кіроўцаў-міжнароднікаў ён не патрэбны.

— Я так разумею, што работнік аэрапорта занёс мае звесткі, што ў мяне ёсць месца для каранціну. У любым разе ён аддаў мне пашпарт, ніякіх дадатковых папер і абавязацельстваў я не падпісваў. Пасля гэтага мы з калегам адправіліся да месца працы. Я аформіў усе дакументы і праз некалькі дзён адправіўся ў Беларусь чакаць свайго рэйса. На польскай мяжы мне сказалі, што я парушыў каранцін. Мы дамовіліся, што я адразу ж заплачу «мандат карны» — блізу 50 даляраў. У мяне засталася копія мандата.

Пасля гэтага Сяргей некалькі разоў перасякаў мяжу, ніякіх пытанняў у памежнікаў больш не ўзнікала. Канчаткова мужчына пераехаў у Польшчу ў канцы 2021 года — разам з жонкай і трыма маленькімі дзецьмі. Старэйшае дзіця ходзіць у школу, сярэдні наведвае дзіцячы сад, а малодшы рыхтуецца туды пайсці ў верасні.

У 2022 годзе прыйшло паведамленне, што Сяргей унесены ў спіс замежнікаў, знаходжанне якіх у Польшчы непажаданае, і шэнгенскую інфармацыйную сістэму (SIS). Цяпер ідзе працэс анулявання дазволу на працу і дазволу на жыхарства.

— Так як я занесены ў спіс SIS, я цяпер не магу ездзіць па Еўропе і працаваць у іншых краінах, толькі ў Польшчы. Таму я звольніўся з папярэдняга месца і ўладкаваўся на іншае. Гэта адбілася на заробку. А сям'я ў мяне вялікая, трэба ўтрымліваць дзяцей.

Усё, што сказалі Сяргею пра прычыны такога рашэння: «У сувязі з парушэннем каранціннага рэжыму». Больш інфармацыі даць не могуць паводле закона ў тым ліку юрысту, бо ў спісы мужчыну занеслі праз тое, што ён «уяўляе пагрозу грамадству». Справа ідзе без удзелу беларуса.

«Я паміж молатам і кавадлам»

Сяргей звяртаўся па дапамогу ў фонд Okno na Wschód. Там яму параілі юрыста, які займаецца падобнымі справамі.

— Юрыст мне патлумачыў, што як толькі з'явіцца рашэнне аб ануляванні дазволу на працу, ён падасць апеляцыю аб тым, што для такога рашэння няма падстаў. І пакуль будзе ісці разгляд апеляцыі я змагу тут жыць і працаваць.

На гэты момант у Сяргея легальны статус знаходжання — дазвол на працу і дазвол на жыхарства. Жонка і дзеці з'ехалі з Беларусі па гуманітарнай візе і на яе падставе аформілі ДНЖ.

«З канца 2021 года мы ні разу не прыязджалі ў Беларусь. Я і жонка ўдзельнічалі ў пратэстах. Мы не сядзелі на сутках, але да нас прыходзілі з міліцыі, праводзілі гутаркі, папярэджвалі аб адказнасці за экстрэмізм. Таму мы не сталі чакаць пакуль па нас прыйдуць і проста з'ехалі ўсёй сям'ёй. Пасля таго як мы з'ехалі, пачалі прыходзіць да бацькоў, шукаць нас. І цяпер ёсць крыніцы, якія кажуць, што нас шукаюць. Значыць, у Беларусь нам вяртацца нельга. Таму стан цяпер такі незразумелы — паміж молатам і кавадлам», — сцвярджае Сяргей.

Сяргей спадзяецца, што гэты артыкул дапаможа вырашыць няпростую сітуацыю. Калі вы хочаце дапамагчы, кантакты мужчыны ёсць у рэдакцыі Most.

Каментары5

  • Паляшук
    08.06.2023
    Дык а што міністарка Гарбунова кажа? Ці нам трэба турбаваць прэзідэнта-электа з-за такой дробязі?
  • mikola
    08.06.2023
    Moguc Vyslac ? Nihai vysylaiuc.
  • ром
    08.06.2023
    Вот вам и браття.. шлеп штампик… и пофиг што ты, хто ты… винаыаты у чымсти… чы не
    А все изза одного мудака на границе..который ничего не понимать!! Даун которых тут много..

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе7

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →