«Не цярпіцца паўдзельнічаць». Сабаленка атрымала брытанскую візу і едзе на Уімблдан
«Я еду на Уімблдан, і гэта выдатная навіна. Я ў нецярпенні, мне вельмі падабаецца там гуляць, падабаецца атмасфера», — сказала Сабаленка.
На прэс-канферэнцыі ў Парыжы беларуска паведаміла журналістам, што нарэшце змагла атрымаць брытанскую візу для ўдзелу ў спаборніцтвах.
«Я еду на Уімблдан, і гэта выдатная навіна. Я ў нецярпенні, мне вельмі падабаецца там гуляць, падабаецца атмасфера», — сказала Сабаленка.
Тэнісістка таксама распавяла, што летась ёй вельмі не хапала Уімблдана, таму ёй не цярпіцца туды вярнуцца і «паказаць свой найлепшы тэніс».
У мінулым годзе беларускія і расійскія спартоўцы былі адхіленыя ад Уімблданскага турніру.
Учора Сабаленка прайграла ў паўфінале «Ралан Гарос», хоць вяла ў трэцім сэце 5:2.
Каментары
Беларусы с тобой!