«Крэатыўны арт-аб'ект». Воданапорную вежу ў Жабінцы пафарбавалі ў колеры чырвона-зялёнага сцяга
Але адметныя не толькі новыя колеры воданапорнай вежы ў Жабінцы, але і тое, як гэта падаюць мясцовыя медыя.
Пра чырвона-зялёную афарбоўку напісаў тэлеграм-канал «Жабінка актуальна».
Ідэю называюць «крэатыўнай» і пішуць, што воданапорная вежа стала «выразным арт-аб'ектам, які прываблівае ўвагу ўсіх, хто праходзіць міма».
«Колеры дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь — чырвоны, зялёны — былі па-майстэрску выкарыстаны для стварэння прывабнага і яркага дызайну на воданапорнай вежы. Кожны колер сімвалізуе пэўныя каштоўнасці і ідэалы нашай дзяржавы.
Такое пераўтварэнне гэтага аб'екта не толькі прыцягвае ўвагу жыхароў і гасцей горада, але і служыць важным знакам нацыянальнай ідэнтычнасці.
Гэты арт-аб'ект стаў яскравым прыкладам таго, як мастацтва можа сумяшчацца з функцыянальнасцю звычайных горадабудаўнічых аб'ектаў, ператвараючы іх ва ўнікальныя і ўражальныя элементы гарадскога ландшафту», — піша канал.
Можна было б падумаць, што гэта жарт, але «Жабінка актуальна» — праект брэсцкага тэлебачання «Лагуна ТБ». Яно працуе з 2019 года і мае ў лагатыпе чырвоны і зялёны колеры.
Каментары
чырвоная+зялёная=карычневая - жэсаўскія мастакі знаюць