Кірыла Шымко. Фота: БелТА

Кірыла Шымко. Фота: БелТА

Гэта 12-тонны тралейбус «Альгерд» вытворчасці «БКМ Холдынг» з павялічаным аўтаномным ходам даўжынёй 12,5 м. Значна ўскладнілі задачу асілку пасажыры, якія зайшлі ў тралейбус, піша БелТА.

Вядомы сілавы атлет, неаднаразовы рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Кірыла Шымко з дапамогай тросаў змог працягнуць тралейбус на 10 м.

«Тралейбус я цягнуў упершыню. Ідэя цікавая, тым больш гэта сучасны, запатрабаваны на гарадскіх маршрутах транспарт. Пастаўленая задача — зрушыць яго з месца — паспяхова выканана. І гэта добрая нагода паказаць усім гасцям выставы, нашай моладзі магчымасці чалавечага арганізма, даказаць, што пры вялікім імкненні нават самыя складаныя мэты дасягальныя, чарговы раз нагадаць пра тое, як важна займацца спортам і весці здаровы лад жыцця», — падзяліўся Кірыла Шымко.

У біяграфіі асілка — мноства рэкордаў. Кірыла Шымко рухаў танкі Т-26 і Т-34, пасажырскі самалёт «Боінг-737», чыгуначны састаў з пяці пасажырскіх вагонаў, транспартны самалёт Іл-76, кар'ерны самазвал БелАЗ.

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Для новага сілавога рэкорду тралейбус выбраны невыпадкова — сёння ў Мінску праходзіць Дзень электратранспарту, мерапрыемствы якога накіраваныя на папулярызацыю транспарту на электрацязе, павелічэнне яго долі ў аўтапарку краіны.

Дзень электратранспарту праходзіць на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі.

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1