Паводле інфармацыі Белстата, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў маі ў параўнанні з красавіком склаў 99,7%, а са снежнем 2022-га — 102,7%. Месяцам раней гадавая інфляцыя была на ўзроўні 4,7%, піша Office Life.
За год харчовыя тавары падаражэлі на 4,4%. У красавіку гэты паказчык быў 6,1%. Па нехарчовых таварах інфляцыя аказалася на ўзроўні 0,5%, хоць яшчэ ў красавіку была 1,6%.
Што тычыцца паслуг, то ў красавіку гадавая інфляцыя для іх была 6,6%, а ў маі — 6,9%.
За месяц з прадуктаў больш за ўсё падаражэла садавіна — на 2,4%, пры гэтым гародніна патаннела ў цане амаль на 21%.
З нехарчовых тавараў на 3,1% выраслі цэннікі на дываны, адначасова знізіліся на 1,6% на тэлевізары.
У паслугах адразу на 8,5% падаражэў чыгуначны транспарт і на 0,8% патаннелі турыстычныя паслугі.
Каментары