У Іванаве жанчына набыла ў краме хлеб з заўтрашняй датай вырабу
Як піша выданне «Медыя-Палессе», жанчына набыла батон і хлеб у адной з гарадскіх крам і толькі дома звярнула ўвагу на дату вырабу.
Паводле пакупніцы, набывала прадукт яна 8 чэрвеня ў 13:20, а на ўпакоўцы пазначана дата вырабу 07:00 9 чэрвеня.
Можна меркаваць, што такім хітрым спосабам вытворцы прадаўжаюць тэрмін прыдатнасці прадукцыі.
Каментары
тоже мне заговор ))
А сельповские кирпичики очень вкусные.