У Буда-Кашалёве бухгалтарка змагла скрасці больш за паўмільёна рублёў
49-гадовая жанчына, якая працавала галоўнай бухгалтаркай на адным з сельгаспрадпрыемстваў, уносіла недакладныя звесткі ў электронныя плацежныя дакументы.
Затым яна пералічвала грошы з разліковага рахунку прадпрыемства на свой карт-рахунак пад выглядам налічанага заробку.
Толькі за красавік і май яна скрала 65 тысяч рублёў. Агульная сума нанесенай прадпрыемству шкоды склала больш за 580 тысяч рублёў, пра гэта піша абласная міліцыя.
Следчыя завялі крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.
Жанчыну арыштавалі.
Каментары