Ён прыехаў на чыгуначную станцыю Немяшаева.
Прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса прыехаў на чыгуначную станцыю Немяшаева ва Украіне, дзе яго сустрэлі спецыяльны пасланнік Украіны ў пытаннях Афрыкі і Блізкага Усходу, амбасадар Максім Субх і амбасадар Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ва Украіне спадар Андрэ Гроневальд».
[ARRIVAL]: His Excellency President @CyrilRamaphosa has arrived at Nemishaeve Railway Station in Ukraine and is received by Ukraine's Special Envoy for Africa & the Middle East Ambassador Maksym Subhk and South African Ambassador to Ukraine Mr Andre Groenewald.… pic.twitter.com/Jk8V8n2v9O
Паведамляецца, што, акрамя прэзідэнта ПАР, у Кіеў для сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім павінны прыехаць лідары Каморскіх астравоў, Егіпта, Сенегала, Замбіі, Уганды і Рэспублікі Конга.
Як паведамляла раней агенцтва Reuters, яны распрацавалі «меры даверу» для спынення агню паміж Масквой і Кіевам.
16 чэрвеня кіраўнікі афрыканскіх краін сустракаюцца з Зяленскім у Кіеве, а на наступны дзень — у Маскве з Пуціным.
Учора паведамлялася, што афрыканскія краіны прапануюць Расіі і Украіне шэраг умоў.
Каментары