Вайна

«Абстаноўка на Усходзе застаецца напружанай» — камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі ахарактарызаваў бягучую абстаноўку на фронце. Яго словы змясціла ў тэлеграме намеснік міністра абароны Ганна Маляр.

Украінскія вайскоўцы ў ваколіцах Бахмута. Фота: Iruna Rybakova / AP

«Становішча ў паласе адказнасці Усходняй групоўкі войскаў застаецца напружаным. Нягледзячы на наступ нашых войскаў на поўдні і страту [расіянамі] тэрыторый і населеных пунктаў на гэтым кірунку, праціўнік працягвае перамяшчаць асобныя найбольш баяздольныя часці на бахмуцкі кірунак, спалучаючы гэтыя дзеянні з магутным артылерыйскім агнём і ўдарамі штурмавой і армейскай авіяцыі па пазіцыях нашых войскаў».

УСУ працягваюць весці наступальныя дзеянні на асобных напрамках, займаючы вышыні, лесапаласу з мэтай паступовага выцяснення ворага з подступаў да Бахмута.

«Разумеючы гэта, варожыя падраздзяленні аказваюць адчайны супраціў, таму зразумела, што нашы планы маюць патрэбу ў перыядычнай карэкціроўцы і ўдакладненні. Менавіта гэтаму цяпер прысвечана мая праца ў войсках. Правёў сустрэчу з камандзірамі часцей, мы абмеркавалі праблемныя пытанні, вызначылі шляхі іх вырашэння. І, вядома, я сустрэўся з нашымі вайскоўцамі з шэрага часцей, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у наступальных дзеяннях, уручыў лепшым з іх знакі адрознення, каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі. Як і заўсёды, мы ведаем, што мы робім, для чаго і як», — рэзюмуе Аляксандр Сырскі.

Каментары

Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы5

Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца на мяжы з Польшчай перад выходнымі

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю1

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка3

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў4

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

У мястэчку Гарадок на Беласточчыне сёння пачаўся фестываль Tutaka

Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

У Беларусі зноў пастрожылі палітычны фільтр для экскурсаводаў. Што змянілася ў правілах атэстацыі?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы5

Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →