Яго затрымалі ў чацвер. Падрабязнасцяў не паведамляецца, у тым ліку і няма інфармацыі аб прычынах затрымання.
Аляксандр — бард з вялікай колькасцю прэмій, былы супрацоўнік Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, з якога яго звольнілі пасля падзей 2020 года, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.
У тым жа годзе пасля масавых рэпрэсій з боку сілавікоў музыка напісаў песню «На радзіме маёй бяда».
Каментары