Культура1717

У Бішкеку адмянілі канцэрт «Бі-2»

Музыкі павінны былі сыграць канцэрт 18 чэрвеня ў Палацы спорту. Пра гэта паведамілі арганізатары мерапрыемства Vi project kg у інстаграме.

У допісе пра адмену канцэрта арганізатары напісалі, што мерапрыемства адмянілі па незразумелых для іх прычынах і паабяцалі вярнуць прыхільнікам гурта грошы за квіткі, паведамляе kloop.kg.

«Таксама наша кампанія не будзе супрацоўнічаць з Vi project kz надалей, так як умовы іх супрацоўніцтва супярэчаць заканадаўству Кыргызскай Рэспублікі. Яшчэ раз прыносім свае прабачэнні, бо з нашага боку была праведзена вялікая праца», — напісалі арганізатары канцэрта.

Учора гурт «Бі-2» выступіў з канцэртам у Карагандзе. Сёння запланаваны канцэрт у Алматы.

«Бі-2» — беларускі і расійскі рок-гурт, які пакінуў Расію пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года. Расію група пакінула пасля таго, як выпусціла антываенны кліп на песню «Калыханка».

Лёва Бі-2. Фота: інстаграм гурта

Саліст гурта Лёва (беларус Ягор Бортнік) у маі 2023 года напісаў у інстаграме, што не вернецца ў Расію. «Пуцінская Расія выклікае толькі агіду і гідлівасць», — напісаў ён.

У канцы мая Ягора Бортніка прызналі ў Расіі замежным агентам.

Каментары17

  • Андрусь
    17.06.2023
    Мала нам "беларускага" Сашы Філіпенкі, дык яшчэ і "БИ-2", аказваецца, беларускі гурт.
  • Аль
    17.06.2023
    Андрусь, давайце ад усіх адмовімся. Вось нідзе не бачыў такога народа, каб ад лепшых сваіх сыноў так адхрэшчваліся, як беларусы.
    Савок галаўнога мозгу. Можа і беларусаў ленін прыдумаў, а дагэтуль іх не было? Таму ўсе тут не беларусы, а сапсаваныя палякамі рускія. Чаго пд свайго караня адрывацца, так? В лоно матушкі россіі? Таварыш мёр працуе на каго?
  • Андрусь
    17.06.2023
    Аль, які ўнёсак гэтага  "БИ-2" ў беларускую культуру? Паглыбленне расійскай асіміляцыі беларусаў? Пашырэнне ўжывання беларусамі расійскай мовы і страты праз яе сваёй ідэнтычнасці? І праз такія заслугі яго варта лічыць беларускім гуртом?
    Для народаў, якія знаходзяцца ў такім становішчы, як мы, гэта цалкам нармальна - дыстанцыявацца ад тых выхадцаў з краіны, якія працуюць на знішчэнне нацыянальнай ідэнтычнасці, адметнасці і распушчэнне нашага народу ў суседнім агрэсіўным народзе-асімілятары. Ва Украіне таксама зараз ніхто не лічыць тую ж Павалій украінскай спявачкай, хаця і памятаюць, што яна на расію з Украіны прыехала калісьці.

Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы5

Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца на мяжы з Польшчай перад выходнымі

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю1

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка3

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў4

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

У мястэчку Гарадок на Беласточчыне сёння пачаўся фестываль Tutaka

Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

У Беларусі зноў пастрожылі палітычны фільтр для экскурсаводаў. Што змянілася ў правілах атэстацыі?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы5

Хрэнін пасля загаду Лукашэнкі імгненна пачаў адводзіць войскі з паўднёвай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →