Яна накрые нашу планету з 17 па 24 чэрвеня.
Па словах метэаролагаў, пік неспрыяльнага ўздзеяння на чалавека пачнецца з сённяшняга вечара і працягнецца да 18 чэрвеня, а «рэшткавы эфект» захаваецца да 24 чэрвеня.
Прычынай буры стаў каранальны выкід масы на Сонцы. Яно выкінула воблака плазмы, якое накіравалася ў бок нашай планеты.
Падчас магнітнай буры могуць узнікаць непаладкі ў працы тэхнікі, а таксама пагаршацца самаадчуванне метэазалежных людзей.
Людзі могуць адчуваць боль галавы, млоснасць, боль у суставах.
Зрэшты, ёсць і станоўчы момант, бо ў перыяд магнітных бур можа ўзнікаць палярнае ззянне.
Каментары