Грамадства11

Экс-баец палка Каліноўскага, якога ў Літве падазраюць у забойстве іншага добраахвотніка, пачаў галадоўку

Малады чалавек паўгода знаходзіцца за кратамі, у якасці доказу сваёй невінаватасці ён запатрабаваў праходжанне паліграфа. Цяпер ён абвясціў галадоўку. Да яе далучыўся і бацька падазраванага.

Родныя экс-ваяра палка Каліноўскага, якога абвінавачваюць у забойстве іншага беларускага добраахвотніка, у пятніцу прыйшлі да Генеральнай пракуратуры Літвы, каб выказаць нязгоду з тым, як ідзе следства. Малады чалавек паўгода знаходзіцца за кратамі, у якасці доказу сваёй невінаватасці ён запатрабаваў праходжанне паліграфа. Пракурор спачатку пагадзіўся, а пасля адмовіў. Малады чалавек пайшоў на крайнюю меру — абвясціў галадоўку. Да яе далучыўся і бацька падазраванага, пра гэта паведамляе «Радыё Ўнэт».

18 снежня 2022 года ў адным з жылых дамоў Вільні быў знойдзены труп грамадзяніна Беларусі з колата-рэзанай ранай у вобласці грудной клеткі. Па справе затрымалі яшчэ аднаго беларуса. Малады чалавек, якога падазраюць у забойстве, ужо паўгода знаходзіцца за кратамі. Каб даказаць сваю невінаватасць, ён нават запатрабаваў праходжанне паліграфа. Спачатку пракурор на гэта пагадзіўся, але пасля адмовіў без тлумачэння прычын, як расказаў бацька маладога чалавека Сяргей.

— Яшчэ ў лютым пракурор пагадзіўся, усё добра, мы вам дазваляем паліграф, але ў канцы мая ў самы апошні момант сказалі, што паліграфа не будзе, і даказаць сваю невінаватасць ён не можа. Я ўжо напісаў афіцыйны ліст і ў Генеральную пракуратуру, і ў прэзідэнтуру для таго, каб чалавека пачулі. Не пачуюць сёння, значыць будзем выходзіць далей. Паліграф у гэтай справе як ускосны доказ, бо па законах Літвы ён не лічыцца доказам, але гэта як дадатковая экспертыза. Парадаксальна тое, што дзяржаўнага паліграфіста няма ў Літве, усе дзяржаўныя ўстановы нам адмовілі і сказалі, што ў іх няма спецыялістаў. Мы знайшлі прыватнага паліграфіста, гатовы заплаціць яму грошы, а гэта немаленькая сума, пракурор спачатку пагадзіўся. Але пасля адмовіўся.

Падзеі паўгадавой даўніны Сяргей апісвае так:

— 18 снежня мінулага года адбылася трагедыя. Следства ківае, што гэта было забойства, сын кажа, што гэта было самазабойства, ён усе гэта бачыў, яны былі ўдвух у адным пакоі. На нажы няма адбіткаў сына, толькі адбіткі загінулага Мікіты. Былі пытанні да экспертаў, ці можна гэтыя адбіткі выдаліць, адказ: не, малаімаверна. Сыну ніхто не верыць.

Цяпер дасудовае расследаванне працягнулі яшчэ на месяц. Родныя маладога чалавека прыйшлі ў пятніцу да Генеральнай пракуратуры Літвы, каб выказаць сваю нязгоду з тым, як ідзе следства. 15 чэрвеня падазраваны абвясціў галадоўку. Да яе далучыўся і бацька.

— Гэта крайняя мера. Галадоўка мокрая, то-бок чалавек п’е толькі вадкасць. Зразумела, што здароўя гэта не дадае. Мы сёння з ім сустракаліся, ён разумее, што хутка, магчыма, спыняць усе спатканні з ім. Ён кажа, што рух у справе можа пачацца толькі тады, калі пачнуцца змены ў крыві і з арганізмам. Ён усведамляе, што сам сябе калечыць.

Справу абцяжарвае ваеннае мінулае падазраванага, як кажа сястра маладога чалавека.

— Тое, што абодва маладыя чалавекі былі ў палку, былі добраахвотнікамі, як ні дзіўна, але гэты фактар стаў ключавым, чаму справа зацягваецца. Літоўцы абсалютна па-іншаму ставяцца да добраахвотнікаў, якія цяпер ваююць ва Украіне. Калі мы іх спрабуем падтрымліваць, збіраем ім дапамогу, літоўцы ставяцца да добраахвотнікаў як да наёмных забойцаў. Таму яны ўсё разглядаюць з пункту гледжання чалавека, які быў наёмным забойцам. І гэта тычыцца не толькі беларусаў. Я чула тое самае і пра літоўскіх добраахвотнікаў, якія скардзіліся, што дзяржава ім не дапамагае, хоць сама Літва шмат дапамагае Украіне.

Па словах маці маладога чалавека, пра тое, што сын пайшоў у полк Каліноўскага, сям’я даведалася па факце. Пасля сканчэння службы ён звяртаўся па псіхалагічную дапамогу.

— Сын адразу стаў дарослым. У яго былі вялікія планы на будучыню. Ён вучыцца ва ўніверсітэце. Ён браў акадэмічны адпачынак і з лютага павінен быў аднавіцца на вучобе. Ужо з такім досведам, пераацэнкай жыцця.

— А ці была ў яго дэпрэсія ці штосьці такое?

— Ён звяртаўся (да спецыялістаў). Ён казаў, што трэба яшчэ «Украіну закрыць». Ён адчуваў патрэбу, але не было такога, што ён закрываўся ў сабе. Мы ўвесь час былі на сувязі.

— Вы, як прадстаўнікі сям’і, на што вы спадзяецеся?

— Што праўда возьме верх. Мы спадзяёмся, што дадуць паліграф і адкрыецца праўда. Калі мы хочам гэтую праўду, то давайце для гэтага штосьці рабіць.

Каментары1

  • mikola
    19.06.2023
    Jaki tolk ? I tak baczna-zabiu svaigo pryjacelja....

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці1

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку3

У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка5

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы9

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

Беларуска апісала і сістэматызавала больш за 2 тысячы запісаў пра сны

Telegram не так зразумелі — ён не збіраецца мадэраваць прыватныя чаты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці1

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →