Культура11

У Варшаве адбудзецца Huchna Fest

З актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам.

Huchna Fest ладзіцца ўжо трэці год запар, аб’ядноўвае актуальнае беларускае мастацтва ў розных праявах і дае магчымасць беларускім актывістам і актывісткам паказаць сябе. Арганізатары запрашаюць беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасцей Варшавы больш даведацца пра Беларусь — сучасную, еўрапейскую і дэмакратычную, піша Budzma.

Сёлета оўпэн-эйр стаў яшчэ больш маштабным. Да музычнай сцэны, арт-маркета і пляцоўкі сацыяльных актыўнасцяў дабавілася магутная літаратурная сцэна і кніжны стэнд выдавецтва «Янушкевіч».

Галоўны хэдлайнер музычнай сцэны — Super Besse, а літаратурнай — Альгерд Бахарэвіч.

Фестываль пройдзе 9 ліпеня на беразе Віслы каля варшаўскага Музея сучаснага мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22).

Калі вы жадаеце паўдзельнічаць у арт-маркеце, запоўніце анкету па спасылцы.

Удзел у арт-маркеце цалкам бясплатны, але арганізатары фэсту просяць удзельнікаў ахвяраваць не менш, чым 10% з продажу на дапамогу партнёрам з рэабілітацыйнага цэнтра для вайскоўцаў «ЛАНКА». Рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» — грамадзянскі гуманітарны праект па аднаўленні псіхічнага і фізічнага здароўя, рэадаптацыі ды сацыялізацыі ва Украіне. Больш падрабязна даведацца пра дзейнасць цэнтра можна на сайце.

Каментары1

  • Голас розуму
    20.06.2023
    Выдатная ідэя і праграма, але чаму назву так дзіўна пішуць. 'Гучна' беларускай лацінкай будзе Hučna, а тут нейкая Гухна выйшла...

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі13

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі след у шалёна папулярнай гульні Hamster Kombat усё больш відавочны1

На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства Іспаніі, Партугаліі, Германіі і іншых краін13

У Расіі дзве дзяўчыны загінулі падчас квэсту — аніматар абліў іх газай, выпадкова падпаліў і ўцёк6

Ілюстратарку з Брэста асудзілі за данаты палку Каліноўскага на шэсць гадоў

Пад Бабруйскам на трасе добра насыпала граду

У Мінску за пратэсты будуць судзіць мужа і жонку. У іх трое дзяцей4

«Усякія сітуацыі ў жыцці бываюць». Павук спытаў у мясцовых уладаў пра шахед, што ўпаў у Акцябрскім3

Ігар Стралкоў (Гіркін) будзе працаваць краўцом у калоніі1

Пасля 2 гадоў зняволення выйшаў на волю старшыня АГП Мікалай Казлоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі13

Брэсцкая айцішніца вярталася з Польшчы з даведкай ад КДБ аб сплаце кампенсацыі за данаты. Шэсць гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →