Грамадства33

«Сыну прысудзілі тры гады ні за што, нягледзячы на праблемы са здароўем» — бацька

Брэсцкі абласны суд 28 чэрвеня разгледзеў крымінальную справу супраць берасцейца, спартоўца Дзмітрыя Белямука. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, іншай варожасці).

Аляксандр Бацюшка

Працэс вяла суддзя Руслана Сянько, дзяржабвінаваўца — Аляксандр Бацюшка.

Паводле звестак «Берасцейскай вясны», мужчыну змясцілі пад варту ў сярэдзіне лютага 2023 года. Яго абвінавацілі за негатыўныя тэлеграм-каментары ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, Наталлі Качанавай, а таксама за «абразу рускіх па нацыянальнай прыкмеце».

Пра прысуд выйшаў ролік на дзяржаўным тэлебачанні (у ім не называюць імя абвінавачанага, але абставіны падыходзяць пад справу Белямука). Там пракурор расказвае сутнасць абвінавачвання, што пра рускіх было напісана «абраза па нацыянальнай прыкмеце».

Таксама пракурор Бацюшка паведаміў, што па ўсіх трох артыкулах суд прысудзіў Дзмітрыю тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф 3700 рублёў.

Тыя ж журналісты дзяржаўнага выдання, якія бралі каментар пракурора, знялі блізкіх Дзмітрыя Белямука на выхадзе з залы суда адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Бацька Дзмітрыя, Аляксандр Белямук, заявіў што сыну прысудзілі тры гады «ні за што», нягледзячы на праблемы са здароўем («хворы, з чэрапам расколатым»).

«Гэтай справай нажылі яшчэ аднаго ворага, — кажа падчас здымак Аляксандр Белямук і дадае: — Чалавек, які выступаў супраць (маецца на ўвазе Раман Пратасевіч — заўв. рэд.), памілавалі яго, а ён што толькі не тварыў! Адзін раз выказаў чалавек, хворы, з чарапным расколатым — тры гады ўлупілі. За што, хлопцы? Хутка і па мяне прыйдуць, я ведаю. Я ўпэўнены, што прыйдуць. (…) Вы ўсё выдатна разумееце, што ёсць несправядлівасць. Ёсць. Але ўсе маўчаць. Адзін сказаў. Няправільна сказаў. Пакараць можна, але не так. Яго штрафам пакаралі. А тут яшчэ тры гады».

Каментары3

  • Нет слов
    01.07.2023
    Смешно, белорусы гнобят белорусов, чтобы угодить и ублажить русских .....
  • Вадзім
    01.07.2023
    Пра што толькі не тварыў Пратасевіч - гэта ж бацька са слоў лукашэнкаўскіх крыніц ведае? У выпадку Пратасевіча яны ж праўду кажуць, гэта толькі ў выпадку сына памыляюцца?
  • Дзівосы
    01.07.2023
    Вадзім, Вы адмаўляеце тое, што Пратасевіч быў у пратэсным руху куды больш значнай асобай, чым Белямук?

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць