ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, якога называюць былым мадэратарам канала «Краіна для жыцця»
Паводле сілавікоў, мужчына жыў за мяжой, але вырашыў вярнуцца ў Беларусь, дзе і быў затрыманы.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што мужчына ўдзельнічаў у «арганізацыі масавых беспарадкаў» і размяшчаў у інтэрнэце «экстрэмісцкую сімволіку», піша «Вясна».
У відэа сілавікоў ён кажа, што «непрацяглы час быў мадэратарам канала «Краіна для жыцця».
Мяркуючы па інстаграме мужчыны, завуць яго Яўген Манькоў, ён займаецца электронікай і аўдыяапаратурай, паведамляе «Люстэрка».
«Фатаграфіяй з пратэстаў» сілавікі, як вынікае з відэа, палічылі яго фота з Сяргеем Ціханоўскім, відавочна зробленае на афіцыйным пікеце і апублікаванае 26 мая 2020 года — задоўга да масавых пратэстаў і за тры дні да затрымання Ціханоўскага.
«Экстрэмісцкай сімволікай» сілавікі назвалі нацыянальны арнамент і былы дзяржаўны герб «Пагоня». Яны заявілі, што затрымалі мужчыну таму, што той «не раскаяўся ў сваіх грахах, не панёс пакарання і не звярнуўся ў камісію па вяртанні».
Дзе Яўген Манькоў знаходзіцца цяпер і ці заведзена супраць яго крымінальная справа, невядома.

Каментары
возможно транзитом
не важно
по-любому - это не наше