Апублікаваны трэйлер новай версіі «Дзікага палявання караля Стаха»
Прэм'ера новай пастаноўкі культавага твора Уладзіміра Караткевіча адбудзецца ў Лондане, у Міжнародным цэнтры мастацтва Barbiсan, 14—16 верасня.
Апублікаваны трэйлер новай версіі «Дзікага палявання караля Стаха». Яго змясціў у фэйсбуку кіраўнік «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін.
«Дзікае паляванне караля Стаха» — сінтэз оперы, драматычнага тэатра, мультымедыя і жывой музыкі, пазначаны жанрам «гатычны нуар». У спектаклі бяруць удзел артысты з Беларусі і Украіны.
Працягласць спектакля — тры гадзіны з антрактам. Спектакль будзе на беларускай мове з англійскімі субцітрамі. Квіткі можна набыць на сайце barbican.org.uk.
На гэтым тыдні ў Варшаве прайшла рэпетыцыя.

Каментары