Грамадства11

Рэдактарку светлагорскай медыякампаніі «Ранак» вызвалілі

Учора з'явілася інфармацыя пра затрыманне рэдактаркі медыякампаніі «Ранак» са Светлагорска Юліі Даўлетавай. Яна ўжо на волі, паведамляе «Гомельская вясна».

Будынак Светлагорскага РАУС

Юлію Даўлетаву сілавікі забралі ўчора раніцай, а адпусцілі ў другой палове дня.

У чэрвені шэраг работнікаў «Ранка» ўжо затрымлівалі, на іх былі накладзеныя арышты і штрафы за «экстрэмізм у тэлефоне» па артыкуле 19.11 КаАП. Тады Юліі Даўлетавай сярод затрыманых не было.

Пазней сайт «Ранка» быў закрыты, а 4 ліпеня суд Чыгуначнага раёна Гомеля аб’явіў яго і адпаведныя старонкі ў сацсетках «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Затрыманні ў чэрвені адбыліся пасля таго, як «Ранак» першым паведаміў пра выбух і гібель людзей на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце.

Чытайце таксама:

Былы палітзняволены Леанід Судаленка выехаў з Беларусі

Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА

Чарговая хваля затрыманняў людзей, якіх вінавацяць у рэгістрацыі ў плане «Перамога». Сілавікі спрабуюць пераканаць у зліве, але ёсць нюанс

Каментары1

  • mikola
    04.08.2023
    Sto zdarylasja ? Tak prosta ad *ih* ni vyhodzjac...

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку5

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку5

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць