Афіша11

«Выявы» — сінтэз музыкі, паэзіі і выяўленчага мастацтва, 5 снежня

Штогадовы некамерцыйны літаратурна‑мастацкі праект «Выявы» з’яўляецца ініцыятывай наймаладзейшага пакалення беларускіх літаратараў.

Першае мерапрыемства было паспяхова праведзена 6 снежня 2008 года. Сёлета ў падрыхтоўцы «Выяваў» задзейнічана болей за дваццаць творцаў, сярод якіх — пісьменнікі, мастакі, фатографы, дызайнеры, рэжысёры, музыканты.

Ідэя праекта «Выявы‑2009» палягае ў выступленнях‑дыялогах.

Прычым аўтары звяртаюцца да сінтэзу розных відаў мастацтва. Разам на адной сцэне, у супольным творчым дзеянні можна будзе пабачыць Людмілу Рублеўскую і Вераніку Шніп, Віктара Жыбуля і Джэці, Анатоля Івашчанку і Усевалада Сцебураку, Алёну Беланожка і Маргарыту Аляшкевіч… Барды Ната Пушкарова і Паша Кузіч упершыню прадставяць сумесную песню.

Да выступлення Уладзімера Арлова і Андрэя Хадановіча прымеркаваны паказ эксклюзіўнай сумеснай фотасесіі вядомых пісьменнікаў, што была праведзена двума маладымі таленавітымі фатографамі.

З «віртуальнымі» удзельнікамі «Выяваў» — мастаком Аляксеем Раўскім (Беларусь ‑‑ Францыя) і рэжысёрам Джонатанам Дрысколам (Канада) можна будзе пазнаёміцца дзякуючы іх творам, пра якія раскажуць вядучыя Юлія Новік і Віка Трэнас.

Да ўсяго, кожны наведнік атрымае ў падарунак самвыдатаўскую электронную кнігу беларускіх коміксаў, аб’яднаных пацешным літаратурным персанажам ‑‑ Блакітным Свінам. Кружэлка будзе запісаная адмыслова для праекта «Выявы‑2009: Дыялог зорак».

5 снежня (субота) у 18.00 у Тэатры расейскага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2).

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Святлана Гальдадэ4

Навукоўцы высветлілі: галоўны сродак ад прастуды хаваецца ў носе2

«Ацяпленне вярнулі, а праз некалькі гадзін трубы лопнулі». Што адбываецца з радыятарамі ў Сухараве3

«Сёння ў кватэры ўжо цяплей, +5». Як Кіеў зноў жыве без ацяплення пасля расійскай атакі3

Рыжанкоў спадзяецца на хуткае аднаўленне адносін з Польшчай, але не з Літвой16

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць2

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць6

Цяпло ў мінскія кватэры вярнулася цалкам толькі сёння

У Мінску моцны смог9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць