Грамадства

Кожны восьмы жыхар Гомельскай вобласці захварэў на грып або ВРІ

Як паведамілі ў прэс‑службе Гомельскага аблвыканкама, за месяц эпідэмічнага ўздыму захворвання — з 2 лістапада па 1 снежня — у вобласці зарэгістраваны 178.723 выпадкі грыпу і ВРІ (насельніцтва Гомельскай вобласці на 1 студзеня 2009 года — больш за 1,46 млн. чалавек).

6.099 чалавек былі шпіталізаваны. За 1 снежня зарэгістраваны 3.524 выпадкі грыпу і ВРІ. Паводле звестак на 2 снежня, у трох установах адукацыі вобласці быў прыпынены вучэбны працэс.

Прэс‑служба і ўпраўленне аховы здароўя па‑ранейшаму не інфармуе пра цыркуляцыю ў вобласці грыпу A/H1N1 і пра захворванне на пнеўманію. Толькі па стане на 10 лістапада ўпраўленне аховы здароўя паведамляла пра восем памерлых ад пнеўманіі. Разам з тым, галоўны ўрач Мазырскай цэнтральнай паліклінікі Ігар Баранаў казаў аб 500 выпадках пнеўманіі, дзевяці жыхарах раёна, памершых ад пнеўманіі, і аб тым, што ў раёне зарэгістравана сем выпадкаў грыпу A/H1N1.

На сайце Гомельскага гарвыканкама размешчаны загад начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалая Васількова ад 9 лістапада «Аб прафілактыцы ўнутрыбальнічных пнеўманій». У ім гаворыцца, што па стане на 6 лістапада ва ўсіх раёнах зарэгістраваны выпадкі захворвання насельніцтва на пнеўманію як ускладненне на ВРІ або грып. З 1 па 6 лістапада ў стацыянары вобласці з пнеўманіяй было шпіталізавана 730 хворых. Начальнік упраўлення аховы здароўя загадаў: ажыццяўляць шпіталізацыю хворых з ВРІ, грыпам і пнеўманіяй у машынах хуткай медыцынскай дапамогі ў масках; пры наяўнасці магчымасці ажыццяўляць размяшчэнне пацыентаў з пнеўманіяй толькі ў баксіраваныя палаты; арганізаваць кармленне гэтых хворых у палатах, дастаўку ежы рабіць у апошнюю чаргу.

Згодна з загадам, трэба арганізаваць змену спецадзення медыцынскага персаналу пры ўваходзе і выхадзе з гэтых палат і знаходжанне пацыентаў з пнеўманіяй у саматычных аддзяленнях у масках, выдзяляць кожнаму пацыенту па чатыры аднаразовыя маскі на суткі на працягу ўсяго тэрміну знаходжання яго ў стацыянары.

Каментары

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя10

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым1

Які дрэс-код на афіцыйных прыёмах? Стылістка пракаментавала вобразы беларусаў на прыёме ў прэзідэнта Польшчы15

Еўропа адвыкла ад расійскага газу. Халодная зіма 2026 года ўпершыню абышлася без крызісу11

Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі1

У Мінску трубы зваліліся проста пад BMW. І гэта не адзінкавы выпадак!3

Хуліа Іглесіяс адхіліў абвінавачанні ў сэксуальным гвалце. Палітыкі і грамадства ў Іспаніі бурна рэагуюць на скандал8

Віктар Марціновіч прэзентаваў у Вільні навуковую кнігу, у аснове якой — яго сямейная гісторыя1

Экс-журналістка дзяржаўных СМІ, якая збірала данаты на ежу, аказалася дачкой супрацоўніка КДБ. У яго нават ёсць пашпарт прыкрыцця11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»5

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць