З 25 жніўня кіроўцы ў Беларусі павінны ездзіць з бліжнім святлом
З 25 жніўня па 5 верасня ў Беларусі праводзіцца штогадовае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!». У гэты перыяд неабходна перасоўвацца на транспартных сродках з уключаным бліжнім святлом фар альбо дзённымі хадавымі агнямі, паведамілі прадстаўнікі ДАІ на прэс-канферэнцыі.

Святло фар лічаць спосабам прыцягнуць увагу дзяцей да транспарту падчас руху. У дзейнай рэдакцыі ПДР ёсць пункт 166, які абавязвае прытрымлівацца патрабавання наконт фар: «У светлы час сутак для абазначэння транспартнага сродку, які рухаецца, павінны быць уключаныя бліжняе святло фар або дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці)… штогод у перыяды з 25 мая па 5 чэрвеня і з 25 жніўня па 5 верасня».
Згодна з часткай 3 артыкула 18.13 КаАП, кіроўца, які едзе з выключанымі фарамі, можа быць папярэджаны або аштрафаваны на суму да трох базавых велічынь (111 рублёў).
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары