Усяго патроху1111

«Маё шчасце заўсёды са мной» — Буданаў распавёў, дзе яго жонка

Начальніку Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірылу Буданаву і яго жонцы Марʼяне падчас вайны не даводзіцца перажываць дадатковае выпрабаванне расстаннем, бо яны знаходзяцца разам кругласутачна. Такое прызнанне 37-гадовы Буданаў зрабіў у інтэрвʼю «Радыё Свабода», піша Tabloid.

Калаж: 24 канал

«Маё шчасце заўсёды са мной, таму што мая жонка жыве са мной у офісе, 24 на 7. Раней я ішоў на працу — вяртаўся дадому, а цяпер…» — падзяліўся ён.

На пытанне, ці рамантычны ён чалавек, Буданаў не адказаў, маўляў, гэта лепш ведае жонка. А яшчэ ён «падкарэктаваў» гісторыю, якую ў свой час распавядала ў інтэрвʼю Марʼяна: як у першыя тыдні поўнамаштабнага ўварвання ён парадаваў яе ў дзень нараджэння самаробнай паштоўкай і букетам цюльпанаў, якія дзесьці знайшоў.

«Няпраўда. Ніякага букета я не знайшоў. У той час трошкі было не да кветак, і мне так здаецца, што асабліва іх і не прадавалі. Ну, можа, і памыляюся, але я тады не знайшоў… Я зрабіў са стыкераў, як у першым класе, кветку такую. Усё што змог у той момант», — адзначыў кіраўнік ГУР.

Марʼяна Буданава — псіхолаг паводле адукацыі, дарадца мэра Кіева Віталя Клічко ў пытаннях выяўлення і прадухілення карупцыі ў сферы маладзёжнай палітыкі і спорту.

Каментары11

  • Acab
    27.08.2023
    Acab, браткі, чаго ўжо пачалі мінусіць?! Вось гарэзьнікі.
    Ну ўявіце, што напісана пра шкоднасьць, калі не УССР, а БССР займаецца нейкага ліха моладзевымі палітыкай і спортам.
  • каб ета
    27.08.2023
    вам, сябры, таксама стала ці то смешна, ці то балюча сумна ад назвы пасады кабеты?

    ато
    шчэ як
  • гоблен
    27.08.2023
    "...дарадца мэра Кіева Віталя Клічко ў пытаннях выяўлення і прадухілення карупцыі ў сферы маладзёжнай палітыкі і спорту..."

    Взгляд честный у щастья! Гоблен верит

Цяпер чытаюць

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава3

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі распаўсюджваецца правакатыўная суполка Dolgb у адказ на «прыезд 150 тысяч пакістанцаў». Што за яна?18

Сыраварня ў Копысі, якую ўчора інспектаваў Лукашэнка, належыць Сяргею Цяцерыну. Але, відаць, не надта яго радуе 3

З'явілася новая дата меркаванага адкрыцця Нацыянальнага стадыёна ў Мінску

Адбываецца дэтанацыя боепрыпасаў на складзе расійскай арміі ва Уладзімірскай вобласці2

«Завод па перапрацоўцы глею». У справе будаўніцтва каналізацыйнага прыёмніка пад Жодзінам новы паварот2

Расійскі бізнэс блогера Улада Бумагі спрацаваў са стратамі амаль на паўтара мільёна даляраў

«Мы не кітайцы, мы тайцы». У Тайландзе звольнілі супрацоўніка нацпарка пасля канфлікту з расіянамі, якія павіталі яго па-кітайску «ні хаа»3

Ціханоўская ўпершыню возьме ўдзел у саміце Трохмор'я1

«Самі прыбіраюць, забяспечваюць, не трэба ні пра што думаць». Беларуска год сустракаецца з пакістанцам — дзеліцца ўражаннямі33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава3

У 44 гады памёр палітвязень з Быхава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць