Раніцай 30 жніўня выбух адбыўся ў будынку Следчага камітэта ў Бранску, паведаміла адміністрацыя горада. Паводле папярэдніх звестак, выбітыя шыбы, пацярпелых няма.

Фота: з тэлеграм-канала расійскай службы Радыё Свабода
Прычыны здарэння высвятляюцца, паведамляе расійская служба Радыё Свабода.
Прэс-служба адміністрацыі Бранскай вобласці выдаліла паведамленне пра «нямоцны гук» у будынку Следчага ўпраўлення СК.
Каментары