Вайскоўцы Габона заявілі, што прэзідэнт пад хатнім арыштам. Арыштаваныя таксама міністры
Лідар апазіцыі абвясціў пра перамогу на выбарах.

«Прэзідэнт Алі Бонга знаходзіцца пад хатнім арыштам у атачэнні сваёй сям'і і дактароў», — цытуе заяву France 24.
Адзін з сыноў прэзідэнта арыштаваны па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе, дадае агенцтва. Associated Press са спасылкай на заяву ваенных Габона піша, што па розных абвінавачваннях арыштаваныя і іншыя сябры ўрада.
Кіраўніка прэзідэнцкай гвардыі генерала Брыса Алігуі Нгема на кадрах урачыста праводзілі вайскоўцы пад выкрыкі «прэзідэнт Алігуі», піша РБК.
Пераварот у Габоне адбыўся пасля таго, як 64-гадовы прэзідэнт Алі Бонга Андзімба, які займае пасаду c 2009 года, набраў на выбарах 64,27% галасоў, тым самым пераабраўшыся на трэці тэрмін. Яго галоўны супернік, прафесар эканомікі Альбер Онда Аса, набраў, паводле афіцыйных даных, 30,77%.
Апазіцыя абвінаваціла прэзідэнта ў парушэннях на выбарах, яе лідар абвясціў пра сваю перамогу. Раніцай 30 жніўня вайскоўцы заявілі пра скасаванне вынікаў галасавання і роспуск дзяржаўных інстытутаў, у прыватнасці ўрада, сената, Канстытуцыйнага суда, Нацыянальнай Асамблеі і выбарчай камісіі.
Каментары