Саміт у Індыі разглядаўся як месца, дзе Сі Цзіньпін можа сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Сі Цзіньпін. Фота: Ng Han Guan — Pool / Getty Images
Саміт у Індыі разглядаўся як месца, дзе Сі Цзіньпін можа сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, які пацвердзіў сваю прысутнасць, бо дзве звышдзяржавы імкнуцца стабілізаваць адносіны, сапсаваныя цэлым шэрагам гандлёвых і геапалітычных неладоў.
Апошні раз Сі Цзіньпін сустракаўся з Байдэнам на палях саміту G20 на Балі (Інданезія) у лістападзе мінулага года.
Уладзімір Пуцін ужо абвясціў, што ён не паедзе ў Нью-Дэлі і замест сябе адправіць міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова.
Каментары