Свет55

Трагедыя ў Іаганесбургу: больш за 70 чалавек загінулі ў закінутым будынку

У ноч на чацвер агонь ахапіў будынак у былым бізнэс-квартале найбуйнейшага горада Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, у якім апошнім часам неафіцыйна пражывалі людзі.

Фота: Jerome Delay / AP Photo

Сама меней 73 чалавекі, у тым ліку маленькае дзіця, загінулі і як мінімум 52 пацярпелі ў выніку пажару, які ўспыхнуў у шматпавярховым будынку ў цэнтры Іаганесбурга, піша Бі-бі-сі.

У ноч на чацвер агонь ахапіў будынак у былым бізнэс-квартале горада, у якім апошнім часам неафіцыйна жылі людзі.

Ратавальнікі эвакуявалі з будынка ўсіх, хто мог з яго выйсці, і ў апошнія гадзіны там праводзілася пошукава-выратавальная аперацыя.

Па словах прадстаўніка экстранных службаў Роберта Мулаўдзі, колькасць загінулых павялічвалася па меры таго, як ратавальнікі прасоўваліся па паверхах і расчышчалі завалы.

Пакуль незразумела, што менавіта стала прычынай пажару.

«За 20 гадоў службы я не сутыкаўся ні з чым такім», — сказаў Мулаўдзі ў каментары мясцоваму тэлеканалу Newzroom Afrika.

Пяціпавярховы будынак, які загарэўся, размешчаны ў небяспечным раёне былога бізнэс-квартала Іаганесбурга — найбуйнейшага горада ПАР і яе эканамічнага цэнтра.

У апошні час будынкі ў гэтым раёне выкарыстоўваліся ў якасці жылля. Мясцовыя медыя паведамляюць, што там жывуць пераважна нелегальныя імігранты.

Як патлумачыў Мулаўдзі, многія ахвяры пажару, імаверна, аказаліся заблакаванымі сярод збудаванняў, якія нагадваюць хаціны, што былі ўзведзеныя ў будынку.

«Матэрыял, які загарэўся ўнутры будынка, — гэта, па сутнасці, тое, што вы знойдзеце ў звычайнай хаціне, таму існуе вялікая рызыка застацца там назаўсёды пры спробе выбрацца», — паведаміў пажарны паўднёваафрыканскаму радыё Power 98.7.

Улады заявілі, што пажар у большай частцы дома патушаны, але дым усё яшчэ прасочваецца з пачарнелага будынка ў цэнтры Іаганесбурга.

Гэта ўжо чацвёрты закінуты будынак, які загарэўся ў горадзе за апошнія месяцы.

Каментары5

  • бабруйчанін
    31.08.2023
    Знайдзіце фільм аб " ганстєрах Іагєнсбурга" часоу манДзелы ці пасля...ад першага ліца
    Добра будавалі буры анлічане за 30 год ні паспелі усе ..асвоіць " па сваойскі"
    Адзін спаскудзілі спалілі..яшче засталось гадоу на 20-30.Пасля будзе так як па усей Афрыцы..
  • жэўжык
    31.08.2023
    антыплагіят, можа Вы маеце на ўвазе склоны? Бо падзеж - гэта павальная гібель жывёлы.
  • Bubble gum
    31.08.2023
    Госпади до какого состояния довели один красивейших городов мира!

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі5

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт палохае наступствамі за святкаванне Дня Волі14

Атакаваная газавымяральная станцыя «Суджа» ў Курскай вобласці7

Каралеву бурлеску ўсёй Масквы збілі 8 сакавіка проста падчас выступу4

У 45 гадоў памёр начальнік з Ленінскага РАУС Магілёва12

Чаму мы ўлюбляемся? Навукоўцы абвяргаюць стэрэатыпы16

185 гадоў таму нарадзіўся Францішак Багушэвіч — адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры2

У Беларусі ствараюць «адукацыйны хаб не горшы за Гарвард». Што гэта будзе?8

Сяброўка Веры Паляковай-Макей спрабуе прадаць элітны салон прыгажосці больш чым за мільён даляраў23

Трамп ліквідаваў міністэрства адукацыі ЗША67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі5

50 тысяч даляраў за квіткі: беларуска не можа трапіць на лячэнне ў Кітай праз шалёны цэннік авіякампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць