Усяго патроху55

У Латвіі мужчына жорстка збіў сабаку, які сядзеў на ланцугу. Яму далі максімальны штраф — 2000 еўра

Матэрыялы справы інспектарам перадала Дзяржпаліцыя, якую, у сваю чаргу, выклікала ўладальніца сабакі.

Фота: «Наша Ніва»

Харчова-ветэрынарная служба Латвіі аштрафавала мужчыну за жорсткае абыходжанне з сабакам. Мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, збіў пакінутага на ланцугу сабаку, піша Delfi.lv.

Матэрыялы справы інспектарам перадала Дзяржпаліцыя, якую, у сваю чаргу, выклікала ўладальніца сабакі.

Паводле яе слоў, двое чалавек, адзін з іх падлетак, распіваючы алкаголь, вырашылі збіць сабаку, які сядзеў непадалёк ад іх. Спачатку жывёлу дубінай біў дарослы, а затым далучыўся падлетак.

На падставе атрыманай ад паліцыі інфармацыі Харчова-ветэрынарная служба пачала адміністрацыйны працэс за жорсткае абыходжанне з жывёлай. Беручы пад увагу ўсе абставіны, у тым ліку і абцяжарвальныя, было вынесена рашэнне прымяніць да вінаватага максімальны грашовы штраф — 2000 еўра.

Матэрыялы справы, пачатай у дачыненні да непаўналетняга, перададзеныя на разгляд краёвай адміністрацыйнай камісіі.

Па даных ветэрынарнай службы, за шэсць месяцаў 2023 года было атрымана больш за 400 скаргаў на парушэнні ўмоў утрымання жывёл або на жорсткае абыходжанне з жывёламі. Амаль у палове выпадкаў парушэнні пацвердзіліся.

Каментары5

  • БЧБ
    31.08.2023
    А колькі Беларусаў было збіта сабакамі (красавцами) у 2020 і забіта ўвогуле.
    І ніхто дагэтуль не аштрафавар.
    Бач кавалер, зачэсваецца ён хітра, каб ніхто не ўбачыў лысіну.
    Хіба Беларусы горшыя за сабакі?
  • гоблен
    31.08.2023
    И?, Зануда, мля) не читайте, кто-то заставляет читать? Кому интересно, прочитает. Кому не интересно, идут мимо. Чего вякать-то?
  • mikola
    31.08.2023
    var*jaty jakija zdekvaiuca nad zyviolami....var*jaty i iosc...

Цяпер чытаюць

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце4

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: У нас была выдатная размова5

«Вітаем, КДБ Брэсцкай вобласці». Праграміст расказаў, як з крыміналкай вяртаўся ў Беларусь13

Турчын: Пералік тавараў з рэгуляванымі цэнамі скароцяць3

Украінцы ўзялі ў палон ураджэнца Магілёва і прысудзілі яму 15 гадоў за дзяржаўную здраду10

«Мы будзем адказваць на ўсе ўдары з боку Расіі». Зяленскі адрэагаваў на заяву Крамля пасля перамоў з ЗША3

У Бярозаўскім раёне жанчына набыла праз аўкцыён хату сваёй бабулі3

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі17

«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным8

Маршрутка для тых, хто курыць, ці самагонны апарат на колах? У Бабруйску заўважылі незвычайнае аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце4

Дзе нарадзіліся вядомыя беларусы? Больш за дзесяць тысяч асоб сабралі на адной карце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць