Эканоміка11

Беларускі бізнэсмен у ЗША прызнаў віну ў абыходзе санкцый

Грамадзянін Беларусі Сяргей Карпушкін, арыштаваны ў ЗША ў красавіку гэтага года, пайшоў на здзелку са следствам і прызнаў віну ў справе аб абыходзе санкцый, піша Reform.by.

Карпушкін прызнаў, што ўдзельнічаў у схеме куплі металу на 140 млн даляраў у кампаній бізнэсмена Сяргея Курчанкі, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША. У рамках пагаднення Карпушкін павінен кампенсаваць 4,7 млн ​​даляраў даходу ад схемы.

Па гэтай жа справе быў арыштаваны Джон Унсалан. Паводле абвінавачання, кампанія Карпушкіна Cogentra USA у 2018—2020 гады дапамагла кампаніі Унсалана Metalhouse, якая займаецца гандлем металамі, правесці транзакцыі з кампаніямі падсанкцыйнага Курчанкі. Пры гэтым Карпушкін ведаў, што Курчанка знаходзіцца пад санкцыямі, гаворыцца ў абвінавачанні. 

Сяргей Курчанка — былы ўкраінскі прадпрымальнік, уладальнік групы кампаній «Газ Украіна», медыяхолдынга UMH Group, футбольнага клуба «Металіст Харкаў», старшыня наглядальнай рады ГК «Ветэк». У 2014 годзе ён пакінуў Украіну і перабраўся ў Расію. Ва Украіне супраць яго былі заведзены крымінальныя справы, звязаныя з махінацыямі на рынку энергарэсурсаў. Курчанка знаходзіцца пад санкцыямі з 2015 года за дачыненне да прысваення ўкраінскіх актываў на акупаваных тэрыторыях.

Каментары1

  • Бнларус
    12.09.2023
    Ну адкуль яны такія неверагодныя бяруцца? Ніводзін граша ломанава ў выглядзе падаткаў не заплаціў, а ўжо бачыш - беларускі.

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць