Гістарычная даведка
Мала чым адметны гэты востраў, які плошчай у шэсць разоў меншы за Беларусь, размешчаны побач з мацерыковым Кітаем і большую частку сваёй гісторыі знаходзіўся ўдалечыні ад цэнтральных падзей рэгіёна, — усе вялікія справы рабіліся на кантыненце.
Японская акупацыя Кітая ці Карэі — гэта балючая тэма для гэтых народаў, поўная пакут і прыніжэння.


Ін’екцыю жыцця востраў атрымаў у 1949-м, калі Чан Кайшы эвакуяваў мільёны сваіх прыхільнікаў на Тайвань пасля паразы Гаміньдана ад камуністаў.



Тайванскія «губазікаўцы» паміж катаваннямі неяк дазволілі яму выхапіць пісталет. Калі ён рашыўся спыніць пакуты і стрэліў у сябе, то кулі там не аказалася, а «губазікаўцы» рассмяяліся, што гэта акурат тое, да чаго яны і хацелі яго давесці, — выхаду няма.
Адна з дачок нашай Фаіны і сына Чан Кайшы яшчэ жывая. Хто ведае, якую ролю сыграла беларуская мяккасць жонкі Цзян Цзінго ў наступнай дэмакратызацыі Тайваня? На Тайвані Фаіну любяць, яна свайго роду такая чалавечная тутэйшая прынцэса Дыяна.

Цзян Цзінго адмяніў ваеннае становішча на Тайвані ў 1987 годзе, дазволіў палітычную канкурэнцыю і выбары, стаў адным з пачынальнікаў эканамічнага цуду, які зрабіў з беднага вострава пад пятой дыктатара паспяховую рэспубліку.

— гарантаваўшы з’яўленне капіталу ў раней буйных уласнікаў, якія больш не маглі зарабляць на зямлі і вымушаныя былі шукаць іншыя сферы;
Амерыканцы шмат інвеставалі ў адукацыю на востраве, дзяліліся праграмамі і адпраўлялі туды свае акадэмічныя кадры. А потым інвеставалі грошы і адкрылі свой рынак.


Што тут цяпер?

Багацце вострава абумоўлена яго інтэлектуальнай і прамысловай сілай.
Ад гэтых чыпаў залежаць усе высокатэхналагічныя рэчы, якія вырабляюцца на Захадзе. 80% мазгоў «Тэслы» зробленыя на Тайвані, знакаміты «Хаймарс» б’е дакладна ў цэль, таму што мазгі яму зрабілі на Тайвані, айфон працуе, таму што мазгі яму таксама зрабілі на Тайвані. І гэтак далей.
Taiwan Semiconductor Manufacturing Company (TSMC) — гэта святая карова Тайваня, самы прасунуты вытворца чыпаў у свеце, які кантралюе больш за палову сусветнага рынку. На TSMC не пускаюць журналістаў, афіцыйныя дэлегацыі з ветлівасці водзяць па калідорах, дзе нічога не бачна.

Бізнэс траціць на навуковыя даследаванні да 20% ад свайго прыбытку, тут інвестуюць у навуку, а не ў лядовыя палацы.
Ад іх работы шмат у чым залежыць лёс усяго вострава. Адзін TSMC зарабляе больш за 36 мільярдаў долараў чыстага прыбытку — гэта больш за палову ўсяго беларускага ВУП пры Лукашэнку.
Але і іншых вытворцаў тут нямала, TSMC — гэта толькі жамчужына на вяршыні.
Пабудаваць паўправадніковы завод патрабуе столькі ж інвестыцый, колькі неабходна на будаўніцтва атамнай станцыі.
Тут моцныя лазерныя тэхналогіі — паўправаднік памерам 2 нанаметры не нарэжаш пілой.

Работнікам індустрыі паўправаднікоў, дарэчы кажучы, тут забаронена пераходзіць на работу да канкурэнтаў. Глабальна работу мяняць можна, а вось да канкурэнтаў — нельга. Можна ў іншую сферу.
Кітайцы, якія накралі з усяго свету масу тэхналогій, не могуць зрабіць такія ж чыпы, як тайванцы, хоць і размаўляюць на адной мове, і жывуць побач.

Але ў Кітая тут былі іншыя поспехі, напрыклад, у крадзяжы насення — на Тайвані моцная школа селекцыі раслін і ў цэлым сельская гаспадарка рабатызаваная. Ваду ці ўгнаенні тут будуць падаваць аўтаматычна паводле аналітыкі датчыкаў у глебе.

Залежнасць краін Захаду ад тайванскіх тэхналогій нарадзіла канцэпцыю бяспекі, якая называецца «сіліконавы (крэмніевы) шчыт».
Імкненне Тайваня да прызнанай светам незалежнасці — выклік для Пекіна.

Тайвань не хоча дзяліцца сваімі тэхналогіямі з Захадам, разумеючы, што гэта размывае ягоны сіліконавы шчыт.

Сёння амерыканцы трымаюць каля вострава войскі, перадаюць Тайваню зброю стрымлівання і публічна абяцаюць абараняць яго ў выпадку вайны.
Дыктатар Кітая Сі Цзіньпін, у сваю чаргу, публічна заяўляе аб неабходнасці «ўз’яднання Кітая» і чыніць ваенныя правакацыі вакол вострава, адпраўляючы баявыя караблі, самалёты і нават ракеты ў бок Тайваня.

Ці зможа Кітай захапіць Тайвань у выпадку вайны?
Сакрэт абароны Тайваня вельмі просты — на гэтым востраве мала шырокіх пляжаў, усяго 14. На самых шырокіх з іх нельга высадзіць больш за батальён салдат. Каля чатырнаццаці батальёнаў — гэта максімум, які можа трапіць з вады на замініраваны пясок.

Тайвань атрымлівае вайсковую дапамогу ад ЗША, а таксама мае сваё моцнае войска і ракетную праграму. У Тайваня ёсць ракеты, здольныя далятаць да Пекіна. Пры патрэбе краіна гатовая мабілізаваць 12 мільёнаў чалавек. Вядома, не ўсіх на фронт.

А ўкраінская перадавая ракета «Няптун», якая адправіла флагман Чарнаморскага флоту на знакаміты адрас, для Тайваня — пройдзеная гісторыя. Іх антыкарабельныя ракеты лепшыя і больш сучасныя.

Тайвань будуе дзясяткі тысяч марскіх дронаў, якія павінны не даць кітайскаму флоту наблізіцца да берагоў і высадзіць дэсант.
Таму, як кажуць тыя мясцовыя вайсковыя аналітыкі, з якімі ўдалося пагаварыць, галоўная задача — пратрымацца да падыходу саюзнікаў. Пад саюзнікамі разумеюцца не толькі амерыканцы. Іншыя саюзнікі Тайваня і ЗША ў рэгіёне — гэта Японія, Паўднёвая Карэя, Філіпіны і Аўстралія.
Рэч у тым, што цераз Тайванскі праліў, дзе ў выпадку чаго будзе палыхаць, праходзіць 80% сусветнага марскога кантэйнернага гандлю.

Ці гатовыя тайванцы ваяваць? На ўзроўні рыторыкі — гатовыя.
Цікава, што Гаміньдан, які ваяваў з камуністамі, цяпер, як лічыцца, падтрымліваецца Камуністычнай партыяй Кітая, таму што Пекіну выгадная палітычная праграма Гаміньдана — уз'яднанне і існаванне аднаго Кітая.
Прыклад Украіны натхняе тайванцаў у тым сэнсе, што наяўнасць у ворага вялікай і грознай арміі — не гарантыя перамогі, калі народ гатовы паміраць за Радзіму.

«Мы бачым, як яны пасылаюць ракеты ў бок вострава. Ні я, ні мае знаёмыя не ігнаруем гэтай пагрозы, але мы і не дазваляем Кітаю ўплываць на наша жыццё. Будаўнічы рынак не ўпаў, спажыванне на востраве не ўпала. Людзі працягваюць жыць, хтосьці вучыцца на вайсковых курсах і курсах першай дапамогі. Мы ўпэўненыя, што маем дастаткова сіл і стрымальнай зброі, каб у Сі Цзіньпіна не было ніякай упэўненасці ў тым, чым скончыцца яго авантура. Пуцін быў упэўнены на 100%, што пераможа, і дзе ён цяпер і ягоная краіна? Сі не можа быць упэўнены нават на 50%, што ў яго нешта атрымаецца. Але можа быць, з другога боку, на 100% упэўненым, што нічога добрага ягонаму лёсу правал не прынясе. Я думаю, камуністы і далей будуць маляваць з Тайваня кепскіх хлопцаў, але на вайну не наважацца», — за півам сказаў мне шведскі прадпрымальнік Эліяс Эк, які ўжо 20 гадоў жыве на востраве.

У чым прычына поспеху Тайваня?
Многія задаюцца пытаннем: як за сорак гадоў на невялікім востраве з беднай дыктатуры вырасла перадавое грамадства і эканоміка, якая рухае свет наперад.

З аднаго боку, глядзіш на паверхню іхняга жыцця: будынкі, інфраструктуру, эканоміку, сферу паслуг — і здаецца, што месцамі тут ну большы Захад, чым на Захадзе. Але калі паглыбіцца ў грамадства, то тут захоўваецца шмат такога канфуцыянскага: бацькі ўсё яшчэ маюць вялікі ўплыў на рашэнні дзяцей: з кім будзеш жаніцца, куды пойдзеш працаваць.

«У гэтым грамадстве, у адрозненне ад шведскага, напрыклад, прынята так, што дзеці жывуць з бацькамі да моманту шлюбу. Што гэта азначае? Што пакуль ты жывеш з бацькамі, ты накормлены, апрануты, табе не трэба плаціць за кватэру, твае патрэбы ў заробку ніжэйшыя, чым у шведа, які пайшоў з сям’і ў 18. Гэта азначае, што я магу набіраць за тысячу долараў двухмоўных маладых спецыялістаў з бліскучай тэхнічнай адукацыяй, якія разбіраюцца лепш за мяне. Вось у чым тут сэнс, вось чаму я раблю тут бізнэс», — сказаў мне швед Эліяс Эк.
Культура, кнігі, фільмы — тут гэта не падмята Галівудам, тут свае зоркі, свае інфлюэнсеры.

Забаўна, але ў разгар кавіду Лукашэнку б на Тайвані аштрафавалі на 100 тысяч долараў — такі штраф быў за дэзынфармацыю адносна хваробы.

Вытворчасць перапрафілявалі на выраб неабходных медыцынскіх тавараў. Тайвань стаў вырабляць 13 мільёнаў масак за суткі.

Ну і вялікае значэнне мела шырокая інфармацыйная кампанія, штодзённыя справаздачы аб небяспецы і актуальнай смяротнасці.
Прадпрыемствы не спынялі, падзенне ВУП было меншым, чым у іншых развітых эканоміках, якія абралі палітыку лакдаўну.

Нягледзячы на поспехі ў эканоміцы і падыходы да арганізацыі грамадства, краіна, вядома, за кароткі ў гістарычным маштабе час не можа вырашыць усе праблемы, якія назапасіліся за стагоддзі гісторыі не ў самым паспяховым рэгіёне планеты.

На Тайвані таксама ёсць бедныя, таксама ёсць людзі, міма якіх прайшла чыпавая рэвалюцыя і якія не маюць ніякага дачынення да высокіх тэхналогій. Яны са сваіх халуп з зайздрасцю глядзяць угару, на агеньчыкі таго свету, які пабудавалі іх разумнейшыя суайчыннікі.

Пры гэтым мінімальны заробак наёмнага работніка на Тайвані — 856 долараў.
Як у Беларусі, калі мама з татам штурхаюць сваіх дзяцей у ІТ, мяркуючы, што гэта іх шанец вырвацца ў людзі, дакрануцца да грошай, убачыць свет.

На Тайвані гэта прымае экстрэмальныя формы: дзіця не вылазіць з дадатковых заняткаў, рэпетытараў, для яго шукаюць магчымасці трапіць на вучобу ў ЗША яшчэ на ўзроўні школы.



Потым на другой жа сустрэчы ў Расіі ён ажаніўся з тайванкай і ў выніку паехаў жыць на востраў, дзе сутыкнуўся з тым, што па вуліцах ходзяць пацукі, людзі жывуць у трушчобах, а моладзь выганяе бацькоў з дому, і тыя вымушаныя хадзіць сярод каналізацыйнага смуроду па вуліцы і выпрошваць у мінакоў бутэльку вады.

А калі не так паглядзець на чужую машыну «ў адным горадзе», то з яе выйдзе гангстар і пачне па табе шмаляць, ананімна кажа аўтар жахлівага аповеду.


Ці ёсць сэнс адкрываць для сябе гэты рэгіён?

Калі вы настроеныя рабіць тэхналагічны бізнэс або набрацца досведу ў перадавых кампаніях — то адназначна. З гэтым усё ў парадку.
Атрымаць візу і дазвол на жыхарства адносна нескладана, калі вы інтэлектуальны работнік або прадпрымальнік.

На Тайвані замежнікам можна валодаць 100% кампаніі, у адрозненне ад некаторых суседніх краін, дзе ты абавязаны браць у склад акцыянераў мясцовых грамадзян.

Тайвань — гэта тая краіна Азіі, дзе можна пачаць дзейнічаць з веданнем толькі англійскай мовы, таму што значная частка мясцовых, з якімі вы сутыкняцеся ў дзяржустановах ці на вуліцы, размаўляе па-англійску. Каб паўнавартасна інтэгравацца ў грамадства, канечне, трэба вывучыць кітайскую.

Арэнда жылля ў Тайбэі можа сягаць як празмерных тысяч долараў, так і сціплых 250 — усё залежыць ад месца, як паўсюль. Цэнтр Тайбэя дарагі, але еўрапейцы здымаюць кватэры па гуманных цэнах, паміж мінскімі і варшаўскімі.

Для гэтага можна вывучыць прапановы ICDF або звярнуцца ў прадстаўніцтва Тайваня ў Вільні на мэйл ltu@mofa.gov.tw і даведацца аб магчымасцях. З камерцыйнымі прапановамі таксама можна звяртацца ў прадстаўніцтва.

«І другое, пасля пачатку захопніцкай вайны Беларусь стаіць вельмі блізка з Расіяй. Мы асуджаем Расію, мы асуджаем развязаную ёй вайну, мы не можам дазволіць, каб Расія атрымлівала нейкія тэхналагічныя рэчы з Тайваня, якія дапамогуць ёй весці гэтую вайну, удасканальваць сваю зброю і атакаваць Украіну. Беларусь у гэтым жа шэрагу. Таму мы не маем з гэтымі краінамі ніякіх сувязяў. Нягледзячы на гэта, мы разумеем, што Лукашэнка разам з Пуціным падаўляе грамадства і свабоду ў Беларусі. І мы былі б радыя мець шанец спрычыніцца да павароту сітуацыі ў Беларусі разам з тымі, хто змагаецца за яе свабоду», — дадаў ён.

Ці дорага злётаць на Тайвань? Не, за 12 тысяч кіламетраў нядорага. Ахвотныя ўбачыць востраў на свае вочы могуць скарыстацца сэрвісам SecretFlying.com — цана на квіткі з Еўропы пачынаецца з 290 еўра туды-назад. Выбірайце ў пошуку from: Mainland Europe, to: Taiwan.

Пытанні адносна тэксту і не толькі аўтару можна пісаць на мэйл a.harbatsevich@gmail.com
Каментары
хай жмот вам лепш прэмію выпіша
цудоўны, як заўжды, матэрыял