«Пакуль мы ваявалі рука ў руку, мы пасябравалі з Андрэем, і сёння нас вельмі глыбока параніла вестка пра яго загубу. Мы прыносім свае спачуванні яго родным і блізкім, яго баявым таварышам», — напісаў Хадакоўскі ў сваім тэлеграм-канале.

Пра абставіны гібелі Кандрашкіна ён не паведамляе.

Паводле звестак украінскага журналіста Юрыя Бутусава, 31-я брыгада, якой камандаваў Кандрашкін, «брала ўдзел ва ўсіх найбуйнейшых бітвах вайны, пачынаючы з дэсанту ў аэрапорт Гастомель».

Бутусаў сцвярджае, што цяпер гэта падраздзяленне знаходзіцца пад Бахмутам, дзе ўкраінскія вайскоўцы вядуць контрнаступленне.

«Кандрашкін выконваў задачу адбіць атакі 3-й штурмавой брыгады і нададзеных ёй частак на поўдзень ад вёскі Андрэеўка, каб не дапусціць захопу рэшткаў 72-й мотастралковай брыгады, якія нашы воіны дабівалі ў самім сяле», — піша ўкраінскі журналіст.

Ён сцвярджае, што ўкраінскія вайскоўцы прарваліся ў Андрэеўку ў тым ліку праз участак, на якім дзейнічала брыгада Кандрашкіна.

Аб вызваленні вёскі Андрэеўка ўкраінскія вайскоўцы паведамілі ў пятніцу, расійскія афіцыйныя крыніцы гэтых паведамленняў не пацвердзілі.

Паводле звестак расійскай службы Бі-Бі-Сі, якая сумесна з выданнем «Медыязона» і камандай валанцёраў вядзе спіс загінулых з расійскага боку на аснове адкрытых крыніц, за час поўнамаштабнага ўварвання было забіта больш за 170 вайскоўцаў 31-й ДШБ. 17% з загінулых — афіцэрскі склад, піша ВВС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?