Бранятэхніка УСУ прарвала галоўную лінію расійскай абароны пад Рабоцінам — медыя
УСУ змаглі пераадолець супрацьтанкавыя перашкоды. Пралом у расійскай абароне пакуль невялікі, але ён дазваляе прайсці не толькі пяхоце, але і бранятэхніцы. Да такой высновы журналісты Wall Street Journal прыйшлі на аснове інтэрвʼю ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у контрнаступленні ў гэтым раёне, піша «Медуза».
«Прарыў невялікі, і за гэты ўчастак ідуць жорсткія баі. Расійцы атакуюць раён артылерыяй і ідуць у контратакі. Украінцы нясуць цяжкія страты», — паведамляе выданне і адзначае, што УСУ страцілі частку тэхнікі, якая прарвалася. Па інфармацыі журналістаў, цяпер бой вядзецца каля вёскі Вербавое.
Расійскія войскі спрабуюць стрымліваць наступ УСУ. Пры гэтым, паводле назіранняў украінскіх вайскоўцаў, на першай лініі абароны знаходзяцца менш падрыхтаваныя войскі, у расійскіх контратаках удзельнічаюць больш падрыхтаваныя штурмавыя падраздзяленні.
Каментары