Грамадства2929

«Слава Украіне!» Гэтыя словы завадчан падчас застолля назвалі «нацысцкімі». Раней іх жорстка затрымалі

Мазырскія прапагандысты знялі сюжэт аб затрыманні працаўнікоў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Словы ў падтрымку Украіны, знойдзеныя на тэлефоне аднаго з работнікаў, прапагандысты назвалі «нацысцкімі выказваннямі правага толку», паведамляе «Флагшток».

Скрыншот з сюжэта дзяржаўнага тэлеканала «Мозырь»

У сюжэце бачна, як сілавікі жорстка затрымліваюць працаўнікоў МНПЗ. Калі гэта адбылося, не паведамляецца. Афіцыйная падстава для затрымання — распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Далей у сюжэце паведамляецца, што ў аднаго з працаўнікоў на тэлефоне знайшлі відэа застолля, на якім простыя работнікі выказваюцца ў падтрымку Украіны:

— Слава Украіне! Беларусы за родную брацкую Украіну.

— Героям Слава! Слава Украіне!

Прапагандыстка за кадрам паведаміла, што гэтыя словы быццам бы нацысцкія. На відэа ў гэты момант была паказаная кінахроніка з беларускім нацыянальным сцягам. Таксама ў сюжэце ўказваецца на тое, што лозунг «Слава Украіне!» гучаў на Майдане ў 2013—2014 гадах ад украінскіх нацыяналістаў з Правага сектару. 

Прапагандысцкі ролік сканчаецца пагрозамі крымінальнага пераследу ў дачыненні да працаўнікоў Мазырскага НПЗ:

«Дзеянні гэтых хлопцаў… яны могуць утрымліваць склад дзеяння крымінальнага пакарання, прадугледжанага як артыкулам 130 «распальванне расавай міжнацыянальнай ці любой сацыяльнай розні», так і артыкулам 130.1 — гэта «рэабілітацыя нацызму»», — дэкларуе намеснік начальніка Мазырскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Варабей.

Напрыканцы сюжэту паказана міліцэйскае відэа з працаўнікамі. Падобныя відэа, як правіла, здымаюцца сілавікамі пад прымусам і пагрозамі. У ім рабочыя тлумачаць, што падчас застолля 22 мая 2022 года хацелі падтрымаць Украіну і не задумваліся пра значэнне сказаных імі словаў.

Прапагандысты з тэлеканалу «Мозырь» вырашылі не пазначаць аўтараў сюжэту. Але па голасу можна апазнаць, што тэкст чытае рэдактарка канала — Святлана Грудзько.

Святлана Грудзько. Фота: уласная старонка Грудзько «УКантакце»

Каментары29

  • Парабеллум УПА
    23.09.2023
    Когда будут накладываться поражающие воображение репарации по итогам этой войны, не стоит делать вид, что кто то был в стороне и ничего не знал..
  • Двайныя стандарты
    23.09.2023
    Слава Расеі можна, а слава Украіне не?
  • Міколка
    23.09.2023
    Дарэчы, менавіта ўкраінскія нацыяналісты з ПС аднымі з першых прынялі бой супраць прарасейскіх сепаратыстаў і расейскіх грушных дыверсантаў на Данбасе ў 2014. Таму Героям Слава!
    А лукашыстка Грудзько да сканчэння сваіх ганебных дзён будзе працаваць на рэпарацыі на адбудаванне Ўкраіны.

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →