Культура1010

У Магілёве прыводзяць у парадак месца сталінскіх расстрэлаў

Рэканструкцыя адной з самых ажыўленых магістраляў Магілёва, праспекта Дзімітрава, закранула таксама месца ўшанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Дэмантавалі крыж, але як будзе выглядаць мясціна ў выніку пакуль невядома.

Дэмантаваны шасціканцовы крыж. Фота: «Магілёў.media»
Дэмантаваны шасціканцовы крыж. Фота: «Магілёў.media»

Яр насупраць сучаснага Мясакамбіната быў месцам расстрэлаў у 1930-я гады. У адрозненне ад Курапатаў, ніякая больш пазнавальная назва за гэтым месцам пакуль так і не замацавалася.

У канцы 1980-х грамадскасць усталявала тут памятны крыж, потым яшчэ адзін, большы.

Будаўнікі перакладаюць дарожку да месца, дзе стаяў крыж. Фота: «Магілёў.media»

Цяпер вялікі крыж выкапаны, а на самім месцы памяці пракладаецца новая дарожка. Як расказалі будаўнікі выданню «Магілёў.media», замест ранейшага крыжа будзе новы. Характэрна, што ўсталяваны грамадскасцю вялікі крыж — шасціканцовы, ён паўтарае форму Крыжа Еўфрасінні Полацкай.

Хрэсны ход у лютым 2023 года. Фота: «Магілёў.media»

Год таму, на восеньскія Дзяды, прадстаўнікі грамадскасці традыцыйна ўскладалі кветкі да гэтага крыжа. А ў лютым гэтага года прадстаўнікі праваслаўнай грамады арганізавалі да памятнага крыжа хрэсны ход з казакамі, хоць звычайна Царква, следам за дзяржавай, ігнаруе месцы масавых забойстваў 1920—1930-х гадоў.

Каментары10

  • Не поможет
    24.09.2023
    Все места репрессии сралина, лукашисты и ябатьки, вместе с русским миром, закатают в асфальт и тротуарную плитку, а Кресты выбросят на свалку. Точно так, они закатывают, в асфальт, могилы повстанцев Калиновского по всей Беларуси.
     Добавляем репрессии населнеия Беларуси и понимаем, почему молодёжь бежит из этого зверинца русского мира, построенного лукашистами на месте Беларуси.

  • CV
    24.09.2023
    Бобр , Магілёў зусім не тое, што пра яго думаюць у якой-небудзь Горадні. Цалкам беларускі горад, часта прабіваецца беларуская гаворка. Але бедны, таму ціхі. Ну не пашчасціла яму быць ля мяжы з Польшчай і зарабляць на турыстах-авантурыстах ды кантрабанце цыгарэт
  • Быхаў
    24.09.2023
    CV, поўнасцю падтрымліваю, з’ездзіце ў вёскі Магілёўскай вобласці і пачуеце там нашу мову, няхай і з элементамі трасянкі, але гэта будзе наша гаворка, якую на захадзе краіны ўжо і не пачуеш.

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Усе навіны →
Усе навіны

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»3

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI2

Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Разважае эксперт39

Яшчэ адзін банк прапанаваў здымаць грошы на касах у крамах

Трамп увёў 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць