У Турцыі адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам грамадзян Беларусі, паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі.
ДТЗ адбылося 23 верасня ў раёне Каш у правінцыі Анталья. 32-гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля збіў двух беларусаў-раварыстаў.
Паводле інфармацыі ведамства, 24-гадовая беларуска загінула, 38-гадовы пацярпелы шпіталізаваны.
Як вынікае з інфармацыі турэцкіх службаў, дзяўчыну звалі Вікторыя Калавусава, а яе спадарожніка — Міхаіл Бяседзін.
Адзначаецца, што пасольства Беларусі ў Турцыі падтрымлівае кантакт з медыцынскай установай, праваахоўнымі органамі, роднымі і блізкімі пацярпелых беларусаў.
Каментары