Грамадства11

«Былых палітвязняў не бывае». Збор у падтрымку ўцекача з Беларусі і ягонай сям'і

Гэты збор неабходны для сям'і Дзяніса, які быў вымушаны ўцякаць з Беларусі ад пераследу, пакінуўшы большую частку маёмасці і грошай пад арыштам, піша Байсол.

«Мяне завуць Дзяніс, і я былы палітвязень. Хаця, як паказвае практыка, былых палітвязняў не бывае», — зазначае ўцякач з Беларусі.

Дзяніс апавядае, што, пачынаючы з лета 2020 года, ён з жонкай Настай актыўна ўдзельнічалі ў акцыях за вольную Беларусь (мітынгі, ланцугі салідарнасці, маршы). а 29 лістапада 2020 года яго затрымалі на маршы раёнаў і асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 23.34 (удзел у незаконных масавых мерапрыемствах) на 15 сутак.

«Я думаў, гэтым усё і скончыцца, аднак гэта быў толькі пачатак. У чэрвені 2022 года да нас у кватэру ўварваўся ГУБАЗіК з групай САХР і пасля правядзення ператрусу нас з жонкай арыштавалі і адвезлі на Акрэсціна. Канфіскавалі ўсе грошы, а на рахункі і маёмасць наклалі арышт. У ізалятары нас трымалі ў карцары па 10-12 чалавек.

Праз 7 дзён жонцы ўдалося выйсці пад вялікі заклад. Аднак неабходнасць аплачваць двух адвакатаў (майго і ейнага), арэнда кватэры, і ўтрыманне малалетняй дачкі прывялі нас да складанай фінансавай сітуацыі.

Мяне ж адправілі ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Там я правёў практычна 9 месяцаў у нечалавечых умовах ажно да этапу ў ВК-3 «Віцьба».

Мяне асудзілі па арт. 342ч.1 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) на паўтара гады. Маёй жонцы было выстаўлена абвінавачанне па артыкулах:

  • 342ч.1 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • 130ч.1 КК РБ (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці);
  • 361ч.3 КК РБ (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Жонка была экстранна эвакуяваная з Беларусі камандай Байсол, за што хацелася б выказаць вялікую падзяку.

Пасля выхаду на волю я адразу ж падвергся ціску з боку сілавых ведамстваў. І ў найкарацейшыя тэрміны таксама быў эвакуяваны да жонкі і дачкі.

Цяпер я са сваёй сям'ёй у бяспецы. Я страціў свой бізнэс і актыўна шукаю працу, аднак фінансава мы не стабільныя. Большая частка нашай маёмасці і грашовых сродкаў так і засталася пад арыштам. Таму прашу вас аб фінансавай дапамозе для мяне і маёй сям'і». — зазначае Дзяніс.

Якая сума неабходная:

€3500

Аплата арэнднага жылля на 3 месяцы — €2000

Утрыманне і забеспячэнне дзіцяці (гурткі і абеды ў школе, адзенне, харчаванне) — €700

Рэабілітацыя і адаптацыя ў новай краіне (медыцынскае абследаванне, курсы польскай мовы, пошук працы) — €800.

Падтрымаць праз Байсол

Каментары1

  • wert
    26.09.2023
    поспехаў ім. радзі цікавосьці: якого памера кватэра і ў якім горадзе каштуе 2000£ на 3 месяцы?

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным25

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

Былы ўдзельнік ад Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» адкрыў у Канадзе танцавальную студыю6

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі3

Пад Пінскам наклалі арышт на бацькоўскую хату кіраўніка «Белсата»5

Расійскія войскі ўвайшлі ў Тарэцк на Данбасе6

На ЗША ідзе звышмагутны ўраган самай апошняй катэгорыі. З-за яго могуць увесці новую класіфікацыю3

Памёр Аляксей Тамілаў

У Луганскай вобласці загінуў яшчэ адзін беларус, які ваяваў за Расію10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным25

Аляксандр Лукашэнка пацалаваў ордэн, уручаны яму Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →