Грамадства22

Беларускі гісторык атрымаў прэстыжную навуковую ўзнагароду ў Польшчы

Сёння ў Інстутуце гісторыі Польскай акадэміі навук у Варшаве ўручылі прэмію выдання Rocznik Lituanistyczny, якой ушаноўваюцца навукоўцы, што дасягнулі вялікіх вяршынь у даследаванні гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Лаўрэатам прэміі за 2022 год стаў беларускі гісторык Андрэй Мацук.

Андрэй Мацук (справа) падчас атрымання ўзнагароды

У 2018 годзе рэдакцыя прэстыжнага польскага навуковага часопіса Rocznik Lituanistyczny вырашыла прысуджаць штогадовую прэмію за выдатныя дасягненні ў даследавання Вялікага Княства Літоўскага і яго спадчыны.

Узнагароду, паводле правіл яе прысуджэння, маюць атрымліваць аўтары і аўтаркі найлепшых прац, выдадзеных паміж штогадовымі восеньскімі канферэнцыямі Літуаністычных камісій Камітэта гістарычных навук ПАН або даследчыкі, якія адзначаюцца сур'ёзнымі навуковымі заслугамі — за сукупнасць сваёй творчасці. 

Сёлетняму лаўрэату Андрэю Мацуку 44 гады. Раней ён працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, але пасля 2020 года мусіў разам з іншымі навукоўцамі адтуль звольніцца і пераехаць у Польшчу, дзе цяпер і працягвае сваю плённую навуковую дзейнасць. 

На сённяшні дзень Андрэй Мацук — аўтар чатырох навуковых манаграфій:

  • «Барацьба магнацкіх груповак у ВКЛ (1717—1763 гг.)» (2010);
  • «Полацкае ваяводства ў XVIII ст.: ваявода, шляхецкая эліта, соймікі» (2014);
  • «Грамадска-палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў часы бескаралеўя 1733—1735 гг.» (2020);
  • «Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага (1697—1764 гг.)» (2023). 

Першыя тры гэтыя даследаванні выйшлі ў Беларусі пад грыфам Інстытута гісторыі НАНБ, апошняе ж выдадзена ўжо за мяжой, але таксама на беларускай мове.

Раней з беларускіх гісторыкаў гэтая прэмія прысуджалася толькі патрыярху беларускай гістарычнай навукі Георгію Галенчанку. Андрэй Мацук стаў першым ушанаваным гісторыкам з новага пакалення даследчыкаў.

Каментары2

  • НАН
    26.09.2023
    Віншаванні! Гонар Беларусі!
  • mikola
    26.09.2023
    Udaczy !

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Усе навіны →
Усе навіны

Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы2

Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў4

Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы20

«Пачаліся фразы, чаму я не на вайне». У Варшаве збілі беларускага таксіста — яго прынялі за ўкраінца15

«А я буду галасаваць за Хіжняка…»1

Зяленскі заклікаў ЕС накіраваць ва Украіну 200 тысяч вайскоўцаў для гарантый бяспекі

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў снежні прадалі за 450 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?

Галоўнае
Усе навіны →