Спорт11

Гэты славуты і самабытны футбольны клуб можа спыніць існаванне — медыя

28 верасня каталонскай «Барселоне» было выстаўлена афіцыйнае абвінавачанне ў дачы хабару па справе былога віцэ-прэзідэнта тэхнічнага камітэта суддзяў Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі Хасэ Негрэйра.

Справа можа дайсці і да знікнення «Барселоны» з футбольнай карты свету, паведамляе The Telegraph. 

«У выпадку прызнання віны злачынцы атрымаюць ад трох да шасці гадоў турмы. Сама «Барселона» можа быць адхіленая ад дзейнасці ў якасці прафесійнага футбольнага клуба, што, хутчэй за ўсё, прывядзе да банкруцтва 124-гадовага клуба», — гаворыцца ў матэрыяле.

Разам з тым каталонскі клуб яшчэ не атрымліваў афіцыйных апавяшчэнняў аб пачатым у дачыненні да яго судовым расследаванні і не рабіў публічных заяў.

«Барселона» была заснаваная ў 1899 годзе. Гэта адзін з сімвалаў Каталоніі.

Клуб быў 27 разоў чэмпіёнам Іспаніі (больш тытулаў толькі ў «Рэала» — 35), пяць разоў выйграваў Лігу чэмпіёнаў, чатыры разы Кубак УЕФА, мае шмат іншых трафеяў.

Каментары1

  • бабруйчанін
    29.09.2023
    Увесь футбол гєта аб грошах і адмыука
    Год як ідзе Вайна Па метадычце " офіса Кіева" ідзе шельмаванне беларусау Беларусі не ні агєєла І раптам бізьнісмен з рБ выплочвае неустойку футбалісту з Украіна в Украіне 800 - 900 тысч $ Цікава каму у " офісе Кіева" ен павінен быу данесці
    Калі дакладзен Вадзім то Ермаку мабыць " канверт" Усе па законе празрыста грошы легальны.Ну і футбалісту як передасту свае 5-10 %
    Уся інфа аб прозвішче аб сумме у вольнам доступе Каму пасля мае прыпушчэнне .фантазія )) параноя)))

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →