Эканоміка1818

«Знялі з яго няслаба». Банкруцтва пагражае «Востраву чысціні»

Кампанія «Ромакс», якая кіруе «Востравам чысціні і смаку» ды «Востравам здароўя», сутыкаецца з фінансавымі цяжкасцямі. Вялізны выкуп лукашыстам за выхад уласніка з СІЗА, праблемная бізнэс-мадэль і эканамічныя шокі пагражаюць пазнавальнай кампаніі накаўтам. Гэта хвалюе рынак і работнікаў: «Востраў чысціні» — адзін з найбольшых прыватных працадаўцаў краіны.

«Востраў чысціні» прадае не толькі бытавую хімію, але і прадукты, і алкаголь. Фота: Наша Ніва

«Востраў чысціні» — адзін з двух найбуйнейшых гандляроў побытавай хіміяй у Беларусі. Тавары для чысціні, рэчы для кухні і гэтак далей — гэта тое, з чаго яны пачыналі. 

З часам яны пашырылі прапанову тавараў і сталі «Востравам чысціні і смаку», а таксама запусцілі сетку са 100 аптэк «Востраў здароўя». 

У сегменце гандлю хіміяй «Востраў чысціні» саступае па памерах толькі «Міле», мае 650 крам ва ўсёй краіне. 

Кіруе крамамі і брэндамі група кампаній «Ромакс». Яе асноўныя бенефіцыяры — сям'я Віктара Рамука. На Рамукоў працуюць больш за 7000 чалавек. 

Віктар і Аксана Рамукі

Віктара Рамука разам з жонкай арыштоўвалі восенню 2022-га.

Чытайце таксама: 

«Ужо некалькі сутак не можам да іх дазваніцца»: ДФР з маскі-шоу прыйшоў у «Востраў чысціні»

Затрыманы гендырэктар «Вострава чысціні» Віктар Рамук

Нейкі час Рамук правёў у СІЗА і, па інфармацыі суразмоўцаў «Нашай Нівы», выйшаў па звычайнай схеме, пагадзіўшыся выплаціць лукашыстам налічаныя штрафы. 

«Знялі з яго няслаба», — кажуць нашы суразмоўцы, называючы суму 7 мільёнаў долараў. 

Для лукашэнкаўскай Беларусі выкупы сталі звычайнай практыкай. Найбольш за выхад, як лічыцца, некалі заплаціў уласнік «Сервалюкса» Яўген Баскін. Там двухзначная лічба, 35 мільёнаў долараў. 

Чытайце таксама: «Не сволач». Як мультымільянер Баскін нечакана трапіў у санкцыйныя спісы. Дасье

Накладзеныя штрафы пахіснулі і без таго нестабільную фінансавую сітуацыю ў кампаніі, лічаць суразмоўцы «Нашай Нівы», якія прадракаюць «Ромаксу», калі не здарыцца цудаў, банкруцтва ў перспектыве шасці месяцаў.

«Рамук заўсёды больш думаў пра маштабаванне, чым пра якасць кіравання. Скажам шчыра, што менеджмент у яго заўсёды быў бесталковы, але хібы ў фінансавай мадэлі і кіраванні асабліва не праяўляліся, пакуль рынак пёр», — лічыць адзін з нашых суразмоўцаў, чыя кампанія адзін з контрагентаў «Ромакса». 

«Каб зразумець, наколькі гэта быў салодкі бізнэс і якую зорку ён злавіў, можна параўнаць цэны на аднолькавыя мыйныя або гігіенічныя сродкі за мяжой і ў Беларусі. Ну і любая гаспадыня, канечне, імкнецца карыстацца імпартам, бо лічыцца, што ён і лепшы, і на даўжэй хапае», — кажа іншы суразмоўца. 

«У выніку, злавіўшы зорку на рытэйле хіміі, ім пачало здавацца, што ўсё ў Беларусі так працуе. Толькі бяры і прадавай. Яны ўлезлі ў прадукты, алкаголь і, што самае страшнае, у фармацэўтыку. І тут пад усе ягоныя планы яму 713-ты ўказ — на!

Скарачэнне купчай здольнасці, рост цаны імпарту праз падзенне рубля, абмежаванне максімальнай нацэнкі па 713-м указе, падаражэнне крэдытаў, пагашэнне абавязкаў па крымінальнай справе. Тут проста ўсё супраць яго сыграла, ну і гігантаманія загубіла — у такіх умовах іх бізнэс-планы не сыходзяцца з самымі песімістычнымі прагнозамі для акупнасці. Цяпер ужо ясна, што трэба было думаць пра якасць, а не пра рост», — дае ацэнку адзін з беларускіх банкіраў. 

«Востраў чысціні» не тое што вельмі закрэдытаваны, але ў яго і вельмі шырокі партфель. Там больш за 10 крэдытораў. А ўявіць, што 10 беларускіх банкаў збяруцца за адным сталом, каб дамовіцца і выратаваць кампанію… не, такое малаімаверна. Пакуль што кожны спрабуе дастаць сваё з яшчэ жывой кампаніі, разумеючы, што праз паўгода там будзе банкруцтва і ты станеш у чаргу крэдытораў, у якой будзеш і не першым, і не другім. Вось тады ўжо яны будуць дамаўляцца, можа быць, а пакуль гэта нікому не трэба», — дадаў іншы банкір, знаёмы з сітуацыяй. 

Некаторыя ўдзельнікі рынку і банкіры сыходзяцца ў думцы, што варта чакаць банкруцтва «Ромакса» ў перспектыве шасці месяцаў. Калі не здарыцца цудаў. 

Нагадаем, нядаўна ў Беларусі загінула сетка крамаў «Хатні». З вялікімі намаганнямі і стратамі з крызісу спрабуе выкараскацца «Віталюр», абапіраючыся на інтарэс канкурэнта — «Санты», якая паўдзельнічала ў ратаванні сеткі пазыкамі і арэндай плошчаў. 

«Хто дасць грошай «Ромаксу», не зусім ясна, таму што той, каму б у тэорыі магло быць цікава — іншы рытэйл, — сам сутыкаецца з тымі самымі праблемамі, што і Рамук. У каго больш праблем, у каго менш. Частка кампаній сапраўды трымаецца толькі на лепшай фінансавай мадэлі і старых запасах. І пашырацца сёння рызыкоўна.

У тое, што дапамогуць рускія, я не веру, там няма дурных лезці на спецыфічны рынак пад 713-ы ўказ, калі гэта не схема, як з Wildberries. 

Ну і ў «Ромакса» складаная структура бізнэсу, там шмат кірункаў: вытворчасць, рытэйл, імпарт. Усё аформлена на розных людзей, усё як бы паасобку, як з гэтым разбірацца знешняму гульцу, мне асабіста незразумела», — кажа суразмоўца «Нашай Нівы».

Група кампаній Рамука — адзін з найбольшых прыватных працадаўцаў Беларусі, у ёй працуюць 7000 чалавек, таму напружаная фінансавая сітуацыя выклікае ў людзей трывогу.

«Давядзецца шукаць іншую працу. А дзе шукаць?» — перажывае адна з прадавачак. 

Ці стане пасля смерці «Ромакса» побытавая хімія ў Беларусі таннейшай?

«Не. Большая канкурэнцыя гэта заўсёды лепш, чым яе адсутнасць. У нейкім невялікім горадзе дзве крамы, умоўна, «Міла» і «Востраў чысціні». Яны яшчэ неяк паміж сабой бадаюцца, зніжкі робяць, спрабуюць дзесьці знізіць цану ў параўнанні з канкурэнтам. Калі гэтага не стане, людзі пачнуць плаціць яшчэ больш. Усё проста», — рэзюмаваў суразмоўца «Нашай Нівы». 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • mikola
    30.09.2023
    Idyioty ! Znisczac usio dobrae-tannae.....Ne mazliva vesci Narmalny Biznes u getai Kraine !
  • даведка
    30.09.2023
    У сети «Остров чистоты и вкуса» магазины есть даже в крупных агрогородках, но цены на гигиеническую продукцию, ту же зубную пасту, в последние месяцы взлетели в несколько раз. Виданное ли дело, когда-то дешёвые бюджетные пасты уже стоят дороже известных брендов. Сама бизнес-модель белорусского ритейла порой откровенно удивляет, о чём можно судить на примере известной польской туалетной бумаги «Regina», импортёром которой выступает материнская компания сети «Мила», но при этом в конкурирующем «Emall» она стоит в полтора раза дешевле, чем в магазинах самой сети «Мила».
  • *
    30.09.2023
    якая там чысціня... ля гэтых магазінаў, як і ўнутры іх чамусці так брудна

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома1

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Манашку ў Італіі арыштавалі за сувязь з мафіяй. Якія функцыі яна выконвала?1

Колерам 2025 года стане Mocha Mousse2

«Трэба купляць латарэйны білет». Стваральнік кампаніі Flo падзяліўся сакрэтам поспеху2

Віцебскага доктара будуць судзіць за «рэабілітацыю нацызму». Яго страшна збілі пры затрыманні6

Ці законна весці відэаназіранне за кватэрай, калі здаеш яе пасутачна?4

Вялікабрытанія раскрыла буйную міжнародную сетку па адмыванні крыптавалюты для ўзбагачэння Крамля і аперацый расійскіх шпіёнаў у Еўропе1

Яўген Андрэйчык расчараваўся ў палітычным актывізме: Я больш не працую з Беларуссю75

Кіроўцаў будуць па-новаму папярэджваць пра камеры хуткасці1

Мінчанка пазнаёмілася на вуліцы з двума мужчынамі і атрымала трынаццатую судзімасць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома1

У Лукашэнкі знайшлася пазашлюбная дачка Крысціна? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →