Увечары 1 кастрычніка 2023 года ў 19:00 у пакоі дома адпачынку лакаматыўных брыгад дэпо Даўгаўпілс ДАТ «Латвійская чыгунка» (Latvijas dzelzceļš) у непрытомным стане быў знойдзены 43-гадовы памочнік машыніста цеплавоза лакаматыўнага дэпо Полацк (ТЧ-17) Беларускай чыгункі Андрэй Ерамееў, паведамляе belzhd.site.
Выкліканыя ў пакой медыцынскія работнікі правялі шэраг рэанімацыйных дзеянняў, але гэта не дало выніку.
Урэшце была канстатаваная смерць Андрэя Ерамеева, меркаванай прычынай якой стала вострая сардэчная недастатковасць.
Чыгуначнік знаходзіўся ў пакоі на адпачынку пасля паездкі з грузавым цягніком па маршруце Полацк — Даўгаўпілс.
Belzhd.site нагадвае, што гэта не першы за апошні час выпадак смерці фактычна на працоўным месцы работнікаў, ад якіх непасрэдна залежыць бяспечная і бесперабойная эксплуатацыя чыгуначнага транспарту.
Паўтара месяца таму проста на працоўным месцы па аналагічнай прычыне ў працэсе вядзення цягніка памёр машыніст маторвагоннага дэпо Мінск.
Каментары