Грамадства55

Раней БелТА сцвярджала, што Украіна стала калоніяй Польшчы. Цяпер пішуць наадварот

Афіцыйнае беларускае агенцтва намалявала жудасную карціну міжнароднага становішча Польшчы, якая ператварылася ў васала Украіны. 

Томаш Грыгуч Tomasz Gryguć
Томаш Грыгуць лічыць, што Польшча ператварылася ў васала Украіны. Скрыншот відэа beltavideo / YouTube

Беларускае інфармацыйнае агенцтва БелТА ў сваім ютуб-канале размясціла інтэрв'ю з польскім блогерам Томашам Грыгуцем (Tomasz Gryguć). БелТА называе яго «Грыгучам».

Грыгуць сцвярджае, што апошнія прэзідэнцкія выбары ў ЗША былі сфальсіфікаваныя, і пра гэта «ведае ўвесь свет, але не хоча гаварыць уголас». Насамрэч, выбары не былі сфальсіфікаваныя, а падлік галасоў быў сумленны, што пацвярдзілася пры перападліку.

Цяпер, напарэдадні новых выбараў «у выбарчай барацьбе Байдэн-Трамп шанцы ў Трампа ўзрастаюць, — мяркуе паляк. — Адміністрацыі трэба было прыняць рашэнне, што ім рабіць з Украінай. Украіна — гэта абуза ў кампаніі. Так што ці адсунем яе ўбок ці працягнем моцна нагнятаць супраць Расіі. Хутчэй за ўсё, такое рашэнне прынятае. Яны будуць нагнятаць.

А калі нагнятаць, то зробяць усё для таго, каб фінансавая нагрузка лягла на плечы амерыканскіх васалаў, а не амерыканскага бюджэту. Таму Польшча будзе набываць зброю, даваць яшчэ больш грошай. Я думаю, Польшча — самы буйны донар Украіны. Мы, фактычна, васалы», — заяўляе Грыгуць.

«Вы разумееце, браты-беларусы, браты-рускія, што зрабілі з Польшчай? Мы — васалы Украіны. Вы разумееце маштаб нашага падзення? — наракае Грыгуць. — Я патрыёт, люблю Польшчу, як вы любіце Беларусь. І калі мы бачым, што адбываецца, што яны зрабілі з Польшчай, то баліць сэрца. Мы ператварыліся ў васалаў чорнай дзіркі Еўропы».

Томаш Грыгуць скончыў факультэт паланістыкі Варшаўскага універсітэта, працаваў журналістам і ў PR-індустрыі. У Польшчы ён больш вядомы пад сваім блогерскім нікам Pan Nikt (Спадар Ніхто). Пад гэтым псеўданімам Грыгуць друкуе кнігі і такую назву мае яго канал у ютубе, дзе больш за 45 тысяч падпісчыкаў.

Грыгуць вядомы сваімі крайне антыукраінскімі выказваннямі, якія звычайна паўтараюць тэзісы расійскай прапаганды. Грыгуць з пачатку гэтага года з'яўляецца пастаянным госцем розных прапагандысцкіх праграм у беларускіх дзяржаўных СМІ.

Чытайце яшчэ:

Прапагандысцкі рэсурс апублікаваў спіс атрымальнікаў грантаў Нямецкага фонду Маршала за 2018—2019 гады

Улады Гродна хваляцца, што да іх прыехала «дэлегацыя Падляшскага ваяводства». Насамрэч гэта маргіналы

У Гомелі прапаганда стварыла кіберпенсіянерку, каб хваліла жыццё пры Лукашэнку

Каментары5

  • Типок Вагнерок
    09.10.2023
    Да все они колонии Запада. А скоро будут нашими, русскими!
  • Жди
    09.10.2023
    Типок Вагнерок, вся твоя опущенная империя под названием рф скоро пойдет вслед за пригожиным
  • а ты готов здохнуть за 18 резиденций алчного табора?
    09.10.2023
    [Рэд. выдалена]

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне2

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне

Усе навіны →
Усе навіны

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца7

У нядзелю схаладае да +10°С

Рыжанкоў заявіў, што Мінск адкажа на наўмыснае прымяненне Кіевам дронаў па Беларусі13

Ізраіль забіў кіраўніка «Хезбалы» Хасана Насралу8

Жыхар Баранавічаў сабраў другі ўраджай клубніцаў1

Да арганізацыі нападу на Волкава датычны былы паліцыянт з Латвіі. Цяпер ён уцёк у Расію2

У небе пад Іўем была незвычайная з'ява ФОТАФАКТ1

Расіяне ўдарылі па бальніцы ў Сумах: шэсць чалавек загінулі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне2

Лукша расказаў, на якіх умовах адбывалася памілаванне

Галоўнае
Усе навіны →