Наколькі вы ведаеце гісторыю БССР
Часы БССР не з'яўляюцца «сівою даўніной», пра якую мала хто ведае. Сярод нас шмат тых, хто вырас у той час. Таму спадзяемся, што прапанаваны тэст будзе добрай нагодай не толькі праверыць свае веды, але і трохі аддацца настальгіі.
Стартуем
У БССР было мала помнікаў выдатным дзеячам беларускай культуры. У 1954 годзе быў пастаўлены помнік Алаізе Пашкевіч (Цётцы) у ...
Сапраўды! Помнік аўтарства Андрэя Заспіцкага быў пастаўлены ў гэтым невялікім гарадскім пасёлку тады Васілішскага, а цяпер Шчучынскага раёна.
Не. Помнік аўтарства Андрэя Заспіцкага быў пастаўлены ў гарадскім пасёлку Астрына тады Васілішскага, а цяпер Шчучынскага раёна.
Не. Помнік аўтарства Андрэя Заспіцкага быў пастаўлены ў гарадскім пасёлку Астрына тады Васілішскага, а цяпер Шчучынскага раёна.
Не. Помнік аўтарства Андрэя Заспіцкага быў пастаўлены ў гарадскім пасёлку Астрына тады Васілішскага, а цяпер Шчучынскага раёна.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Які горад на канец існавання БССР быў самым маладым?
Не. Самым маладым горадам тады лічыўся горад Новалукомль, які атрымаў статус горада ў 1970 годзе. А вось Салігорск стаў горадам у 1963 годзе.
Так! Самым маладым горадам тады лічыўся горад Новалукомль, які атрымаў статус горада ў 1970 годзе.
Не, Астравец стаў горадам у час будаўніцтва атамнай станцыі ў 2012 годзе. А ў БССР самым маладым горадам лічыўся Новалукомль, які атрымаў статус горада ў ліпені 1970 года.
Не, горад Светлагорск з'явіўся на картах БССР у 1961 годзе. А самым маладым горадам ў час БССР быў Новалукомль, які атрымаў статус горада ў ліпені 1970 года.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
У якім горадзе БССР акрамя абласных цэнтраў і Мінска можна было праехаць на тралейбусе?
Так! З 1978 года тралейбусы перавозяць пасажыраў у Бабруйску.
Памыляецеся. У Наваполацку ў 1974 годзе быў адкрыты трамвайны маршрут. А вось тралейбусы з 1978 года пачалі перавозіць пасажыраў у Бабруйску.
Памыляецеся. З 1978 года тралейбусы перавозяць пасажыраў у Бабруйску.

Памыляецеся. З 1978 года тралейбусы перавозяць пасажыраў у Бабруйску.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
У 1977 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР у галіне архітэктуры былі адзначаны аўтары ...
Так! Дзяржаўную прэмію СССР атрымалі аўтары помніка — скульптары Андрэй Заспіцкі, Іван Міско, Мікалай Рыжанкоў і архітэктар Алег Трафімчык.
Не! Аўтары мемарыяльнага комплексу «Лудчыцкая вышыня» ў Быхаўскім раёне Павел Белавусаў (пасмяротна), Віктар Бялянкін, Аладзімір Летун, Барыс Шчарбакоў сталі лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі БССР 1986 года. А Дзяржаўнай прэміяй СССР былі адзначаны аўтары помніка савецкай маці-патрыётцы ў горадзе Жодзіна.
Не. Аўтары гэтага помніка Анатоль Анікейчык, Леў Гумілеўскі, Андрэй Заспіцкі атрымалі Дзяржаўную прэмію БССР у 1974 годзе. А Дзяржаўнай прэміяй СССР былі адзначаны аўтары помніка савецкай маці-патрыётцы ў горадзе Жодзіна.
Вы памыліліся. За статую помніка Францыску Скарыне ў Полацку ў 1976 годзе Дзяржаўнай прэміяй БССР (пасмяротна) быў адзначаны Аляксей Глебаў. А Дзяржаўнай прэміяй СССР былі адзначаны аўтары помніка савецкай маці-патрыётцы ў горадзе Жодзіна.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Самым касавым фільмам за ўсю гісторыю беларускага кіно стаў ...
Не. Фільм «Белыя Росы» (1983 год), безумоўна, адна з самых вядомых стужак, знятых на «Беларусьфільме», аднак сапраўднай грамадскай зʼявай другой паловы 1980-х гадоў стаў фільм «Мяне завуць Арлекіна» рэжысёра Валерыя Рыбарава. Прэмʼера стужкі адбылася ў сакавіку 1988 года. На тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюза фільм паглядзелі амаль 42 мільёны чалавек
Бінга! Фільм «Мяне завуць Арлекіна» рэжысёра Валерыя Рыбарава, прэмʼера якога адбылася ў сакавіку 1988 года, стаў у другой палове 1980-х сапраўднай грамадскай зʼявай. На тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюза яго паглядзелі амаль 42 мільёны чалавек.
Не. Фільм «Ідзі і глядзі» (1985) рэжысёра Элема Клімава паглядзела больш за 30 мільёнаў чалавек. А вось фільм «Мяне завуць Арлекіна» рэжысёра Валерыя Рыбарава, прэмʼера якога адбылася ў сакавіку 1988 года, на тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюза паглядзелі амаль 42 мільёны чалавек.
Дзіцячая прыгодніцкая стужка «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959 год) рэжысёра Льва Голуба была прададзена для камерцыйнага пракату ў 83 краінах і да сёння лічыцца геаграфічным лідарам беларускага кіно, аднак самым касавым з'яўляеца фільм «Мяне завуць Арлекіна» рэжысёра Валерыя Рыбарава, прэмʼера якога адбылася ў сакавіку 1988 года. На тэрыторыі ўсяго Савецкага Саюзп яго паглядзелт амаль 42 мільёны чалавек.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Гэты вакальна-інструментальны ансамбль стаў першым савецкім ВІА, які выступіў у ЗША
Так! «Песняры» сталі першым савецкім ВІА, які выступіў з гастролямі ў ЗША. Гэта адбылося ў 1976.
Не. Першым савецкім ВІА, які выступіў з гастролямі ў ЗША, сталі "Песняры". Гэта адбылося ў 1976 годзе.
Не. Першым савецкім ВІА, які выступіў з гастролямі ў ЗША, сталі "Песняры". Гэта адбылося ў 1976 годзе.
Не, «Сузорʼе» лічыцца першым прафесійным рок-гуртом у БССР, аднак яму не давялося выступіць у ЗША. Першым савецкім ВІА, які выступіў з гастролямі ў ЗША, сталі "Песняры". Гэта адбылося ў 1976 годзе.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Уладзімір Някляеў напісаў аўтабіяграфічны раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без». Колькі ў тыя часы каштавала шклянка простай газіроўкі і газіроўкі з сіропам?
Не. Шклянка газіроўкі каштавала 1 капейку, а за газіроўку з сіропам трэба было заплаціць 3 капейкі.
Не. Шклянка газіроўкі каштавала 1 капейку, а за газіроўку з сіропам трэба было заплаціць 3 капейкі.
Не. Шклянка газіроўкі каштавала 1 капейку, а за газіроўку з сіропам трэба было заплаціць 3 капейкі.
Сапраўды так! Можа, вы яшчэ і смак газіроўкі з сіропам памятаяце?)
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Тыраж гэтага часопіса ў часы перабудовы даходзіў да 1 мільёна экзэмпляраў
Так! Часопіс выдаваўся ў Мінску з 1972 года. Спачатку гэта было малатыражнае выданне. З прыходам новай маладой каманды журналістаў у 1988 годзе часопіс змяніў назву на "Парус" і хутка набыў вялікую папулярнасць у СССР. Галоўная "фішка" выдання — на працягу трох гадоў (1988, 1989, 1990) кожны 7-мы нумар цалкам аддаваўся фантастыцы. На апошняй старонцы часопіса друкаваліся вокладкі для касет рок-гуртоў аўтарства Сяргея Стэльмашонка.
Часопіс «Крыніца» («Родник»), які пачаў выходзіць толькі ў 1989 годзе, таксама быў вельмі папулярным, але мільённым тыражом мог пахваліцца толькі часопіс "Парус" ("Рабочая смена"). Ён выдаваўся ў Мінску з 1972 года. Спачатку гэта было малатыражнае выданне. З прыходам новай маладой каманды журналістаў у 1988 годзе часопіс змяніў назву на "Парус" і хутка набыў вялікую папулярнасць. Галоўная "фішка" выдання — на працягу трох гадоў (1988, 1989, 1990) кожны 7-мы нумар цалкам аддаваўся фантастыцы. На апошняй старонцы часопіса друкаваліся вокладкі для касет рок-гуртоў аўтарства Сяргея Стэльмашонка.
Не. "Бярозка" зʼяўляецца адным з найстарэйшых выданняў для юнацтва на беларускай мове, але мільённым тыражом мог пахваліцца толькі часопіс "Парус" ("Рабочая смена"). Ён выдаваўся ў Мінску з 1972 года. Спачатку гэта было малатыражнае выданне. З прыходам новай маладой каманды журналістаў у 1988 годзе часопіс змяніў назву на "Парус" і хутка набыў вялікую папулярнасць. Галоўная "фішка" выдання — на працягу трох гадоў (1988, 1989, 1990) кожны 7-мы нумар цалкам аддаваўся фантастыцы. На апошняй старонцы часопіса друкаваліся вокладкі для касет рок-гуртоў аўтарства Сяргея Стэльмашонка.
Не. Сатырычны часопіс "Вожык" таксама быў папулярны, але мільённым тыражом мог пахваліцца толькі часопіс "Парус" ("Рабочая смена"). Ён выдаваўся ў Мінску з 1972 года. Спачатку гэта было малатыражнае выданне. З прыходам новай маладой каманды журналістаў у 1988 годзе часопіс змяніў назву на "Парус" і хутка набыў вялікую папулярнасць. Галоўная "фішка" выдання — на працягу трох гадоў (1988, 1989, 1990) кожны 7-мы нумар цалкам аддаваўся фантастыцы. На апошняй старонцы часопіса друкаваліся вокладкі для касет рок-гуртоў аўтарства Сяргея Стэльмашонка.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
У савецкі час беларускія спартсмены маглі ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у складзе каманды СССР. Першым беларусам, які ў пасляваенны час заваяваў алімпійскі медаль, быў Міхаіл Крываносаў. Ён выйграў срэбра на XVI Алімпійскіх гульнях, якія праходзілі ў аўстралійскім Мельбурне ў 1956 годзе. У якім відзе спорту вызначыўся наш зямляк?
Не. Бокс таксама добры від спорту, але ўраджэнец горада Крычаў Міхаіл Крываносаў заваяваў срэбны медаль у кіданні молата.
Не. Ураджэнец горада Крычаў Міхаіл Крываносаў заваяваў срэбны медаль у кіданні молата.
Так! Менавіта ў кіданні молата ўраджэнец горада Крычаў Міхаіл Крываносаў заваяваў срэбны медаль на Алімпіядзе ў Мельбурне.
Не! У гэтым відзе трохразовым алімпійскім чэмпіёнам станавіўся Аляксандр Мядзведзь, а ўраджэнец горада Крычаў Міхаіл Крываносаў заваяваў срэбны медаль у кіданні молата.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
У 1960-1980-я гады на беларускай чыгунцы праходзіць электрыфікацыя. Першы участкак, на якім зʼявіліся электрацягнікі, — Мінск-Аляхновічы. У 1983 годзе цалкам быў электрыфікаваны чыгуначны шлях ад Мінска да аднаго з абласных цэнтраў рэспублікі. Ім стаў горад ...
Не. Участак чыгункі ад Мінска да Гомеля быў электрыфікаваны ў 2015 годзе, а ў часы БССР на электрацягніку можна было даехаць з Мінска да Брэста.
Не. На жаль, да Гродна з Мінска на электрацягніку нельга даехаць і цяпер. А ў 1983 годзе электрацягнікі пачалі хадзіць з Мінска да Брэста.
Так. Менавіта Брэст стаў першым абласным цэнтрам, чыгуначны шлях да якога быў электрыфікаваны.
Не. На жаль, да Магілёва з Мінска на электрацягніку нельга даехаць і цяпер. А ў 1983 годзе электрацягнікі пачалі хадзіць з Мінска да Брэста.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Сучаснік
Вас цікавяць толькі падзеі сённяшняга дня, тое, што было ў мінулым, няхай вывучаюць гісторыкі.
Па новай
Сучаснік
Вас цікавяць толькі падзеі сённяшняга дня, тое, што было ў мінулым, няхай вывучаюць гісторыкі.
Па новай
Аматар
Часы БССР для вас не з'яўляюцца невядомым перыядам. Але вас больш цікавяць іншыя тэмы.
Па новай
Аматар
Часы БССР для вас не з'яўляюцца невядомым перыядам. Але вас больш цікавяць іншыя тэмы.
Па новай
Знаўца
Вы шмат што ведаеце з таго часу і можаце быць аўтарытэтным знайцай перыяду. Не будзе дзіўным, калі ў вас недзе ў гаражы ляжаць вінілавыя пласцінкі "Песняроў".
Па новай
Эксперт
Для вас перыяд БССР хутчэй сфера навуковых інтарэсаў, чым проста час, у якім вы нарадзіліся ці пра які чулі ад блізкіх і родных.
Па новай