Свет11

Экс-прэм'ер Кітая памёр ад сардэчнага прыступу

Лі Кэцян узначальваў урад Кітая з 2013 года па сакавік 2023 года. Палітык знаходзіўся ў адпачынку ў Шанхаі.

Лі Кэцян. Фота: AP Photo / Ng Han Guan, File

Былы прэм'ер Дзяржсавета Кітая (найвышэйшы выканаўчы орган краіны) Лі Кэцян памёр ва ўзросце 68 гадоў, піша РБК.

Лі Кэцян знаходзіўся ў адпачынку ў Шанхаі. 26 кастрычніка ў палітыка здарыўся сардэчны прыступ. Медыкі паспрабавалі яго выратаваць, але на наступны дзень ён памёр.

Лі Кэцян быў прызначаны прэм'ерам Дзяржсавета Кітая ў сакавіку 2013 года, у 2018-м яго пераабралі кіраўніком урада на другі пяцігадовы тэрмін. У сакавіку 2023 года ён пакінуў пасаду.

Да сваёй адстаўкі Лі Кэцян быў другім па ўплыве чалавекам у Кампартыі. Узначаліўшы ўрад, сваёй асноўнай задачай ён называў рашэнне комплексу сацыяльна-эканамічных пытанняў, такіх, як беспрацоўе, розніца ў даходах гарадскога і сельскага насельніцтва, урбанізацыя краіны. Эканаміст паводле адукацыі, ён адказваў за рэформы ў гэтай галіне, а таксама папярэджваў аб праблемах, якія стаяць перад эканомікай праз строгія абмежаванні, уведзеныя ў сувязі з пандэміяй COVID-19.

Апошнія гады роля Лі ў вырашэнні эканамічных пытанняў зменшылася пасля таго, як Сі перадаў іх шэрагу партыйных камітэтаў, якія ўзначальвае сам лідар Кітая і ягоны дарадца Лю Хэ.

На пасадзе віцэ-прэм'ера (2008—2013) Лі Кэцян, акрамя эканомікі, курыраваў пытанні энергетыкі, будаўніцтва і аховы здароўя. 

Каментары1

  • Янка
    27.10.2023
    Галоўнае для былога вышэйшага чыноўніка дыктатарскай краіны - сваечасова згуляць у скрыню. Калі зараз нешта здарыцца з Мішусціным (які прымае паўнамоцтвы прэзідэнта ў выпадку ягонай смерці) і на ягоную пасаду будзе прызначаны сын Патрушэва - то гэта будзе маркерам таго, што генерал СВР не схлусіў на конт смерці Пуціна

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

«Што здарылася з Літвой?» Брусель азадачаны неадназначнай пазіцыяй Вільні ў дачыненні да Мінска15

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць4

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць