У Мелітопалі ўзарвалі расійскі штаб, найменей тры афіцэры забіты — ГУР
У акупаваным Мелітопалі ў выніку выбуху ў штабе расійскіх войскаў 11 лістапада знішчаны расійскія афіцэры, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі.
Паводле ГУР, выбух 11 лістапада ў Мелітопалі — гэта «акцыя помсты, якую рэалізавалі прадстаўнікі мясцовага руху супраціву».
Расіяне зрабілі сабе штаб у памяшканні «Новай пошты», размешчаным на вуліцы Дзмітрыя Данцова. Атаку на штаб ажыццявілі падчас пасяджэння акупантаў — афіцэраў ФСБ і Расгвардыі, піша ГУР.
У паведамленні гаворыцца, што ў выніку выбуху ў расійскім штабе ліквідаваныя найменей тры афіцэры Расгвардыі.
Каментары