Міжнародную грамадскую арганізацыю «Клуб «Гервечай» ліквідуюць праз Гродзенскі абласны суд. Пасяджэнне запланавана на 23 лістапада. Арганізацыя прапрацавала амаль 30 гадоў і развівала супрацоўніцтва Літвы і Беларусі. Пры гэтым яна «падтрымлівала курс кіраўніцтва» Беларусі, адзначае Hrodna Life.
Арганізацыя зарэгістраваная ў 1994 годзе ў вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёна. Гэта адна з літоўскіх арганізацый, якіх раней было шэсць. У ранейшыя часы арганізацыя арганізоўвала мерапрыемствы разам з Астравецкім райвыканкамам і пасольствам Літвы ў Беларусі, дапамагала выдаваць кнігі.
У арганізацыі было 394 членаў. Мэты яе — супрацоўніцтва і ўмацаванне даверу і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Літвы, захаванне гістарычнай памяці і культуры. Кіраўніцтва арганізацыі падкрэслівала, што яна «падтрымлівае курс, які праводзіцца кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь».
Раней таксама ліквідавалі грамадскае аб’яднанне літоўцаў «Гімціне».
Каментары