Грамадства55

«Спісы ўдзельнікаў не вяліся, атрымаць іх ніхто не мог». Беларускі моладзевы хаб пракаментаваў сітуацыю з арганізаваным КДБ «семінарам па бяспецы»

Беларускі моладзевы хаб у Варшаве выдаў каментар адносна скандальнай сітуацыі з «семінарам па бяспецы», які праводзіўся ў яго памяшканні ў суботу, 18 лістапада. Падчас гэтага мерапрыемства выявілася, што на яго арганізацыю даў грошы беларускі КДБ, а арганізатар, актывіст БХД Алег Аксёнаў, супрацоўнічае з гэтай структурай, сам таго не ведаючы, яшчэ з вясны.

Беларускі моладзевы хаб тлумачыць сітуацыю адносна сваіх сувязяў з Алегам Аксёнавым:

«Гэтая асоба была верыфікаваная, у падазроных дзеяннях раней заўважаная не была. Да паўсядзённай дзейнасці Хаба Алег Аксёнаў дачынення не мае, доступу да ніякай інфармацыі не атрымліваў. Хаб — адкрытая пляцоўка для рэалізацыі праектаў, сустрэч і мерапрыемстваў для актывістаў і ініцыятыў. На запыт спадара Аксёнава Хаб даў залю і тэхнічнае абсталяванне для правядзення івэнту».

Пры гэтым БМХ падкрэслівае:

«Мерапрыемства было адкрытае і публічнае, на яго мог прыйсці любы ахвотны без рэгістрацыі і падачы персанальных даных. Анонсы былі змешчаныя на розных пляцоўках, у тым ліку нашых сацсетках. Удзел у такіх мерапрыемствах законны як у Польшчы, так і ў Беларусі».

Пры гэтым:

«Спісы ўдзельнікаў не вяліся, таму і атрымаць іх ніхто, у тым ліку прапагандысты, не мог».

Дзеянні супрацоўнікаў Хаба, паводле іх запэўнення, адпавядалі інструкцыі бяспекі, і яны маюць намер надалей праводзіць як адкрытыя, так і закрытыя мерапрыемствы, «клапоцячыся пра дадатковыя меры бяспекі там, дзе гэта мае сэнс».

Каментары5

  • Ляля
    21.11.2023
    Не трэба ляля, гэта ж быў стрым у зум ад арганізатараў
  • Я зразумеў, таварыш маёр
    21.11.2023
    Ляля, ляля
  • Maksimum umoŭ
    21.11.2023
    Aj dy arhanizatary, ŭsio jak lubiać hebniuki dy tury, ŭsio pa rasiejsku! Jak zaŭhodna, aby biez svajoj movy. Jašče niešta na litoŭcaj plavuzhać ...

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Ганчарэнка ўзначаліць расійскі «Ніжні Ноўгарад». Якім будзе яго заробак?4

Беспілотнікі нанеслі ўдар па складзе боепрыпасаў у Карачаве Бранскай вобласці Расіі2

У расійскім Тальяці 13-гадовая дзяўчынка зарэзала малалетніх сясцёр17

Палесцінскія журналісткі атрымалі прэмію ў гадавіну нападу на Ізраіль. Алексіевіч падтрымала іх57

«Нас адкінулі ў сакавік 2022 года». Z-блогеры ў шаленстве ад блакіроўкі Discord5

Вальфовіч расказаў пра новую ідэю прызыву з запасу12

Тэйлар Свіфт узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын-музыкантаў

МНС папярэдзіў пра туман

Журналіст: Трамп, пакінуўшы Белы дом, размаўляў некалькі разоў з Пуціным5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі2

«Сяргей» не адзін. Вось як КДБ прапануе зарабіць на сачэнні за беларускімі эмігрантамі

Галоўнае
Усе навіны →